вярнуць

тлумачэнне слова:

  вярнуць1, вярну, вернеш, верне; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Аддаць узятае. Вярнуць пазычанае. Вярнуць доўг. ▪ Вярнула смелая Марылька гаспадару каня і ўсё дабро. Якімовіч.
    2. Атрымаць назад што-н. затрачанае, зрасходаванае. Не то што ўраджай сабраць, нават насення людзі вярнуць не змаглі... Грамовіч.
    3. Прымусіць або ўгаварыць вярнуцца назад. [Людзі], тулячыся да хвоі, баяліся паварушыцца — усё ім здавалася, што іх хтосьці бачыць і верне іх зараз назад. Чорны. Далей аўтобуснага прыпынку Зіна не дазволіла сябе праводзіць, нават Сямёна вярнула. Шыцік. // пераноснае значэнне Выклікаць, узнавіць у каго-н. ранейшае (пра думкі, настрой). Гэтыя словы адразу вярнулі Язэпа да рэальнасці. Шахавец. Гудок вярнуў Міхала да ранейшых думак. Карпаў.
    •••
    Вярнуць да жыцця — аднавіць жыццёвыя сілы, энергію, функцыі каго-, чаго-н.; вылечыць.
  вярнуць2, вярну, вернеш, верне; незакончанае трыванне, што.
    1. Мяняць напрамак руху, паварочваць. Суровыя і маўклівыя перавозчыкі са стрэльбамі і гранатамі.. плывуць некаторы час удоўж берага.., а потым вернуць упоперак Прыпяці і шчасліва прыстаюць на яе другі бераг. Колас. Сонца вярнула з поўдня, пякло, паліла твар. Пташнікаў.
    2. Нахіляць, валіць на бок, пераварочваць. Вярнуць воз. ▪ — На бок вярніце, дном угору! Палечым зараз, наш ты хворы! — Да чоўна дзядзька так звярнуўся. Колас.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Схіляць да чаго-н., даваць пэўны напрамак думкам, размовам і пад. Не туды, брат, вернеш! ▪ [Варывончык:] — Ты [Аксіння] занадта ўжо стала вярнуць усюды на сваё. Кулакоўскі.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Перакладаць віну на другога. Жывёлаводы вярнулі на брыгадзіраў, брыгадзіры абвінавачвалі жывёлаводаў. Дуброўскі. [Бабуля:] — Мачыха сама мёд крадзе, а верне ўсё на падчаранят. Брыль.
    5. размоўнае слова Варочаць што-н. цяжкае, грувасткае; выконваць цяжкую работу. Ззаду [трактара] падскоквалі плугі, скраблі дарогу і вярнулі дзёран. Пташнікаў.
    6. Рухацца, падаць, узнімацца суцэльнай плынню. На маленькім століку стаіць самавар і скавыча на ўсе галасы.. аж пара з яго верне. Колас.
    •••
    Вярнуць нос — адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай; грэбаваць кім-, чым-н.
    Горы вярнуць на каго няславіць, гаварыць пра каго-н. дрэннае.
    З душы верне — пра што-н. вельмі непрыемнае, агіднае.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com