га

тлумачэнне слова:

  га1, нескланяльнае слова, мужчынскі род
    Скарочанае абазначэнне слова гектар (ужываецца звычайна пры лічэбніках). 50 га. Пасеяць 40 га пшаніцы. ▪ Раўняйся па лініі ўдарных брыгад! Хто спаборніцтвам там не ахоплены? Каб зацвілі сотні тысяч га Пад ільном ды пад каноплямі. Крапіва.
      [З пачатковых літар слоў «гекта» і «ар».]
  га2, часціца.
    1. Тое, што і а3 (у 1 знач.). «Юзік! — паўтарыў ён мацней. — Юзік!» — «Га? Што?» Чорны. Рачкоўскі зусім неспадзявана для Карызны павесялеў: — А праўда, Сымоне, слаўна жылося там, га? Зарэцкі.
    2. абласное слова Тое, што і а3 (у 2 знач.). — Тата, га, тата, а заўтра хто павядзе каня? — запыталася яна. Гартны.
  га3, выклічнік, часта з працяглым вымаўленнем (га-а-а!).
    1. Выражае здзіўленне пры апазнанні каго-н., радасць сустрэчы з кім-н. — Га, Пятрусь, і ты тут? — сустрэў Петруся Карусь Акалот. Колас.
    2. Гучны выкрык, якім хочуць напалохаць каго-н. Схаваўшыся за куст, Грышка моўчкі наглядаў за сваім сябрам... Раптам вылецеў з-за куста і гукнуў на ўсю моц: — Га-а! Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— Для чаго вам парасон? — А раптам дождж. — Я ўпершыню бачу чалавека, які баіцца дажджу ў памяшканні. — А я і не баюся. У мяне ж парасон.