гадзіна

тлумачэнне слова:

  га́дзіна, -ы, жаночы род
    1. Тое, што і гадзюка (у 1 знач.). Гадзіна раз са скуры лезе, а здраднік кожны дзень. З нар.
    2. размоўнае слова лаянкавае слова Тое, што і гадзюка (у 2 знач.). — Гэта ён! — пачуўся голас зверху. — Гамрэкелі, сабака! Папаўся, злодзей, шакал, гадзіна! Самуйлёнак.
  гадзі́на, -ы, жаночы род
    1. Адзінка вымярэння часу, якая раўняецца 1/24 сутак і складаецца з 60 мінут або 3600 секунд. Бачыў я нястомную і нялёгкую працу, якой напоўнены ўсе дваццаць чатыры гадзіны.. дня [пагранічнікаў]. Брыль.
    2. Адзінка часу ў 60 мінут, якую адлічваюць ад поўдня ці ад сярэдзіны ночы. Гадзіна ночы. ▪ У райком Даніла прыйшоў прыблізна а палове другой гадзіны дня. Кавалёў. // Сігнал, якім перадаецца гэта мера часу. Куранты прабілі дванаццаць гадзін.
    3. Прамежак часу, які адводзіцца на урок, лекцыю і займае з перапынкам 60 мінут. Гадзіны паўтарэння вучэбнага матэрыялу. // толькі множны лік (гадзіны, -дзін). Педагагічныя заняткі, лекцыі (пра нагрузку выкладчыкаў). Мець гадзіны ў інстытуце. Вычытаць гадзіны.
    4. з азначэннем. Пэўны момант у жыцці чалавека; пара, час. Вольная гадзіна. У гадзіны заняткаў. ▪ Гуляй дзяціна: твая гадзіна! З нар. // толькі адзіночны лік; каго-чаго або чыя. кніжны стыль Вызначаны, устаноўлены тэрмін. Прабіла гадзіна помсты. Адважна ідзіце ў бой. Танк.
    •••
    Гадзіны пік — час найвышэйшага напружання ў рабоце транспарту, электрастанцыі і пад.
    Каменданцкая гадзіна — забарона без спецыяльнага дазволу з'яўляцца на вуліцы паселенага пункта ў пэўны час пры аб'яўленні ваеннага або асаднага становішча.
    Мёртвая гадзіна — адпачынак пасля абеду ў лячэбных, дзіцячых установах і інш.
    Апошняя (смяротная) гадзіна — смерць.
    Гадзіна ў гадзіну — дакладна, у вызначаны тэрмін.
    З гадзіны на гадзіну — вось-вось, у кожны момант.
    Не па днях, а па гадзінах — вельмі хутка (расці, развівацца і пад.).
    Цэлая (бітая) гадзіна — доўгі час, больш гадзіны.
    Чорная (ліхая) гадзіна — цяжкі час.
    Шэрая (шарая) гадзіна — змрок вечарам пасля захаду сонца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

У Беларусі ў любой незразумелай сітуацыі НЕ ФАТАГРАФУЙ.