тлумачэнне слова:
газ1, -у, мужчынскі род 1. Фізічнае цела, асобныя часціны якога, слаба звязаныя паміж сабой, рухаюцца свабодна і раўнамерна запаўняюць усю прастору, у якой знаходзяцца. Прыродны газ. Атмасферныя газы. // Агульная назва гаручых газападобных ці парападобных рэчываў, якія скарыстоўваюцца для ацяплення, асвятлення і пад. Газ — цудоўнае паліва. Ён з поспехам можа замяніць вугаль, дровы, нафту. «Беларусь». // Пра награвальныя і інш. прылады, якія скарыстоўваюць для свайго дзеяння такія рэчывы. Кватэра з газам. 2. толькі множны лік (газы, -аў). Газападобныя страўнікавыя выдзяленні. 3. звычайна множны лік (газы, -аў). Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы. Вярнуўся Сцяпан з вайны, здаецца б, радасці колькі! Але вярнуўся чалавек хворым. Атруцілі яго газамі. Лынькоў. ••• Балотны газ — бясколерны гаручы газ, які ўтвараецца ад гніення раслінных рэшткаў. Вуглякіслы газ — бясколерны газ, які ўтвараецца пры поўным згаранні вугляроду. Генератарны газ — газападобнае паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю, торфу, коксу, дрэва ў спецыяльных печах — газагенератарах. Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам. Інертныя газы — газы, якія амаль не ўступаюць у хімічныя рэакцыі з іншымі элементамі. Коксавы газ — гаручы газ, які атрымліваецца пры каксаванні каменнага вугалю. Чадны газ — бясколерны ядавіты газ, прадукт няпоўнага акіслення вугляроду; вокіс вугляроду. Даць газу глядзі даць. Збавіць газ глядзі збавіць1. На поўным газе — на самай вялікай скорасці. [Фр. gaz.] газ2, -у, мужчынскі род Лёгкая шаўковая празрыстая тканіна. [Фр. gaze.]
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com