галоўка

тлумачэнне слова:

  галоўка, -і, ДМ -лоўцы; родны склон множны лік -ловак; жаночы род
    1. памяншальна-ласкальная форма да галава (у 1, 6 знач.). Дзіцячая галоўка. Галоўка сыру.
    2. Шарападобны плод, шарападобнае або прадаўгаватае суквецце некаторых раслін. Галоўка маку. Галоўка дзьмухаўца. ▪ Красаваліся буйныя малінавыя галоўкі канюшыны. Мележ. // Пра клубень цыбулі, качан капусты. Сама зямля без гною тлуста, І надта родзіцца капуста: З вядро галоўкі вырастаюць. Колас. // звычайна множны лік (галоўкі, -ловак). Плады, каробачкі лёну. Лянок, паслушны лёгкаму ветру з усходу, кланяецца сваёй гаспадыні, пашумліваючы спелымі галоўкамі. Кулакоўскі.
    3. Патоўшчаная канцавая частка чаго-н. Галоўка бедранай косці. Галоўка запалкі. Галоўка цвіка.
    4. толькі множны лік (галоўкі, -ловак). Пярэдняя частка саней. Пакласці сена ў галоўкі. ▪ Бацька хутка ўлажыў дровы — крыху вышэй за галоўкі — перавязаў вяроўкаю за развалкі. Мыслівец.
    5. толькі множны лік (галоўкі, -ловак). Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні. Паставіць у ботах новыя галоўкі. ▪ Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі з траскучай карабацістай скуры. Навуменка.
    •••
    Баявая галоўка — тое, што і боегалоўка.
    Гладзіць па галоўцы каго глядзі гладзіць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com