галоўны

тлумачэнне слова:

  галоўны, -ая, -ае.
    1. Самы важны, асноўны, найбольш істотны. Галоўны герой твора. ▪ Бязмежная адданасць справе і скромнасць шчырага працаўніка — вось дзве галоўныя рысы характару пагранічніка. Брыль. Бумажкоў, галоўны арганізатар атрада, быў і яго камандзірам. Чорны. // у значэнне назоўнік галоўнае, -ага, ніякі род Янка Купала перадаў галоўнае — сатырычна-маралістычны пафас байкі. Палітыка. // у значэнне пабочнае слова Самае асноўнае, істотна важнае. Многа думаў.. Сцёпка, і надумаўся ён за навуку сур'ёзна ўзяцца. Але як? Часу няма і, самае галоўнае, — няма кніжак. Колас. // Цэнтральны, самы значны, самы вялікі (пра вуліцу, магістраль і пад.). Галоўная вуліца. ▪ Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць. Лынькоў.
    2. Які ўзначальвае каго-, што-н., старшы па службе. Галоўны інжынер. Галоўны канструктар. Галоўны урач.
    •••
    Галоўная кватэра глядзі кватэра.
    Галоўная кніга глядзі кніга.
    Галоўны сказ глядзі сказ.
    Галоўны член сказа глядзі член.
    Галоўным чынам глядзі чын.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Жыццё вампіра: укусіў, выпіў — у труну. Укусіў, выпіў — у труну. Рамантыка.