гара

тлумачэнне слова:

  гара, -ы; множны лік горы, гор; жаночы род
    1. Участак зямной паверхні, які высока ўзнімаецца над акаляючай мясцовасцю; процілеглае нізіна. Гара Эльбрус. Узысці на вяршыню гары. Спусціцца к падножжу гары. Скалістыя горы. ▪ На многа вёрст былі відаць з гары.. палі жытоў і канюшыны. З. Астапенка. // толькі множны лік (горы, гор). Гарыстая мясцовасць, горная краіна. Жыхары гор. Адправіцца ў горы. ▪ Мадам Гамрэкелі ад пачатку лета выехала з Гіо.. ў горы, на дачу, дзе не было малярыі. Самуйлёнак. // Прыроднае або штучнае ўзвышэнне для катання на санках, лыжах і пад. Ледзяная гара. Катацца з гары.
    2. чаго. Награмаджэнне, вялікая колькасць чаго-н. складзенага ў кучу, зваленага кучай. Махае даўжэзнай стралой экскаватар, Ім цэлыя горы Зямлі тут узняты. Нядзведскі. Шумейка зняў гару нейкіх папер і кніжак з крэсла. Дамашэвіч. // пераноснае значэнне Увогуле вялікая колькасць чаго-н. Праўду могуць падказаць толькі дзве глыбокія маршчыны на лбе, ды яшчэ рукі, вялікія цёмныя рукі, якія перарабілі гару работы. Васілевіч.
    3. Памяшканне, прастора паміж столлю і дахам на хаце; гарышча. Міхась перабраўся на гару, на хату, дзе была яго пасцель. Дамашэвіч. [Люба] палезла на гару і заўважыла, што дождж засякае ў акенца без шкла ў шчыце. Чорны.
    4. (звычайна з прыназоўнікамі «у», «з», «на»). Верх, вышыня. Аконца-шчыліна ў скляпенні Так скупа шле святло з гары. Колас.
    5. у значэнне прыслоўе гарой. Высокай кучай; як гара. Сталы адсунулі ў куток, да ложка, на якім.. гарой узвышаліся падушкі. Шахавец.
    •••
    Абяцаць залатыя горы глядзі абяцаць.
    Гара з плячэй звалілася — пра збаўленне ад якіх-н. вялікіх клопатаў, цяжкіх душэўных перажыванняў.
    Горы варочаць глядзі варочаць.
    Горы вярнуць на каго глядзі вярнуць.
    Горы зрушыць глядзі зрушыць.
    Горы перавярнуць глядзі перавярнуць.
    Звярнуць горы глядзі звярнуць.
    Не за гарамі — а) пра што-н. блізкае, што хутка наступіць, з'явіцца. Ён ідзе, камунізм! Гэта свята не за гарамі. Панчанка; б) блізка (быць, знаходзіцца і пад.). — Мы не за гарамі. Звяртайцеся, дапаможам. Асіпенка.
    Стаяць гарой за каго-што глядзі стаяць.
    Як на каменную гару — цалкам, поўнасцю (спадзявацца, апірацца на каго-н.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com