гарнуць

тлумачэнне слова:

  гарнуць, гарну, горнеш, горне; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Выграбаць, выцягваць дробныя прадметы адкуль-н. Гарнуць вуглі з печы. ▪ Гарні, гарні бульбу з печы У торбачку — ды на плечы. З нар. песні.
    2. Збіраць у адно месца. Прыйшла восень, за работу, Атрымай на працадні, Што зароблена — па праву На вазы сабе гарні. Русак. // пераноснае значэнне Набываць вельмі многа чаго-н.; з прагнасцю хапаць, заграбаць. Сабяга да сябе гарнуў усё: і што ляжыць дрэнна і што слаба на месцы трымаецца... Шахавец.
    3. Прыхіляць, туліць да сябе. Гарнуць да сэрца. // пераноснае значэнне Схіляць, скіроўваць (думку, справу і пад.). — Ведаю, куды ты горнеш, — абапёршыся на локаць, злосна зашаптала старая. — Відаць, той ламачыны, што аднекуль прывалок, не знайшоў у гумне? Гурскі. Толік Скуратовіч гарнуў сваё: — Нам трэба падацца бліжэй да дарогі. Чорны.
    4. размоўнае слова Прыцягваць, прывабліваць сабой каго-н. Навука гарнула Сцёпку і давалася яму лёгка. Колас. // безасабовая форма Хіліць, цягнуць да чаго-н. Яго гарнула да кніжак.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— Дзе вы працуеце? — Дзе хачу, там і працую. — А што мне ў пратаколе напісаць? — Так і напішыце: «дзе хоча, там і працуе».