гарызонт

тлумачэнне слова:

  гарызонт, -а, месны склон -нце, мужчынскі род
    1. Лінія ўяўнага судакранання неба з зямной або воднай паверхняй. Сонца агністым краем кранулася лініі гарызонта і пачало павольна тануць. Чарнышэвіч. // Небасхіл. Раптам гарызонт заззяў яркімі праменнямі сонца. Сіняўскі. // Далягляд, уся бачная навокал зямная паверхня. Як вакол глянуць, — па ўсяму гарызонту зрэдку палалі пажары. Пестрак.
    2. пераноснае значэнне Кола ведаў, ідэй, інтарэсаў. Пашыраецца ідэйна-тэматычны гарызонт.. творчасці [пісьменніка]. Хромчанка.
    3. толькі множны лік (гарызонты, -аў); пераноснае значэнне Кола дзеянняў, магчымасцей. Шырокія гарызонты .. [Андрэю Сцяпанавічу] адкрыты шырокімі планамі пераўтварэння нашай калгаснай гаспадаркі. Бялевіч.
    4. Узровень вады ў рацэ ці вадаёме. Гарызонт вады.
    5. Пласт адкладанняў горных народ, які умоўна вылучаецца па якой-н. прымеце (колеру, складу, наяўнасці руд і інш.). Дэвонскі гарызонт. Гарызонт вапняку. // Пласт глебы і падглебы, які адрозніваецца сваімі марфалагічнымі, фізічнымі і іншымі прыметамі ад вышэйшых і ніжэйшых пластоў. Верхні гарызонт глебы.
    •••
    Знікнуць з гарызонта глядзі знікнуць.
    Паказацца (з'явіцца) на гарызонце глядзі паказацца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com