тлумачэнне слова:
га́сіць, га́шу, га́сіш, га́сіць; незакончанае трыванне размоўнае слова З размаху біць, удараць па чым-н. Мяняліся .. [рабочыя] ўсё часцей і часцей, малатабоец усё шпарчэй і мацней гасіў з-за вуха молатам. Чорны. гасі́ць, гашу́, га́сіш, га́сіць; незакончанае трыванне, што. 1. Спыняць гарэнне; тушыць. Гасіць агонь. ▪ Маці чакала сына і не гасіла лямпы. Каваль. 2. пераноснае значэнне Не даваць развівацца чаму-н.; заглушаць (жаданні, пачуцці). Гасіць усмешку. ▪ [Аксіння] рашыла ісці напрамую і гаварыць так, каб Палікарпаўна не магла гасіць яе словы жартамі. Кулакоўскі. 3. Рабіць што-н. несапраўдным; пагашаць. Гасіць доўг. Гасіць паштовыя маркі. 4. Памяншаць ці ліквідаваць што-н., аслабляць дзеянне чаго-н. Гасіць хістанні. ••• Гасіць вапну — змешваць едкую (нягашаную) вапну з вадой, каб атрымаць будаўнічую вапну.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com