гатовы

тлумачэнне слова:

  гатовы, -ая, -ае; гатоў, гатова.
    1. Які падрыхтаваўся да чаго-н., зрабіў усе неабходныя прыгатаванні. Усе гатовы да выканання заданняў. ▪ Святлану з нецярплівасцю чакала гатовая ў дарогу сям'я. Шахавец.
    2. на што або з інфінітыў Ахвочы, схільны зрабіць што-н., згодны на што-н. За свет новы Мы гатовы І на бой пайсці суровы Супроць чорнай зграі. Колас. // з інфінітыў Які знаходзіцца ў стане, блізкім да чаго-н. Варожае кола навокал раёна ўжо сцягвалася, звужалася і неўзабаве гатова было замкнуцца. Чорны.
    3. Падрыхтаваны, прыгодны да выкарыстання. На станцыі стаяў ужо гатовы да адпраўкі цягнік. Лынькоў. // Канчаткова зроблены, закончаны ў сваёй вытворчасці. Гатовая дэталь. ▪ Удар за ударам, удар за ударам, і вось на кавадле ляжыць амаль гатовы лямеш. Курто. // Загадзя абдуманы, падрыхтаваны (пра думку, фразу і пад.). Гатовае паняцце. Гатовая схема. / у значэнне назоўнік гатовае, -ага, ніякі род Згодаю двор збудуеш, а нязгодаю — гатовае разгубіш. Прыказка.
    4. толькі кароткая форма, у значэнне выказнік размоўнае слова Вырашае канчатковы вынік якога-н. дзеяння або стану і ужываецца ў значэннях: а) памёр, сканаў; б) зусім п'яны. Ужо гатоў, напіўся! // безасабовая форма Усё закончана, канец. — Атрымалася проста: вылецеў цецярук, я бац — і гатова! Гамолка.
    •••
    Будзь гатоў! — вітанне піянераў пры сустрэчы; Заўсёды гатоў! — адказ на такое вітанне; дэвіз.
    Гатоў скрозь зямлю праваліцца — выраз, які азначае моцнае жаданне знікнуць, схавацца куды-н. ад сораму, страху і пад.
    На ўсім гатовым — на поўным забеспячэнні, ні аб чым не клапоцячыся (жыць, быць і пад.).
    Раз-два і гатова глядзі раз.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com