гісторыя

тлумачэнне слова:

  гісторыя, -і, жаночы род
    1. Рэчаіснасць у працэсе развіцця. Законы гісторыі. Дыялектыка гісторыі.
    2. Сукупнасць фактаў і падзей, якія адносяцца да мінулага чалавечага грамадства. Беларусь увайшла ў гісторыю як краіна-партызанка. «Маладосць».
    3. Навука аб развіцці чалавечага грамадства. Гісторыя СССР. Гісторыя сярэдніх вякоў. Гісторыя старажытнага свету.
    4. Паслядоўнае развіццё чаго-н. Гісторыя гандлёвых адносін.
    5. Навука, якая разглядае паслядоўнае развіццё, змяненне якой-н. галіны прыроды або культуры. Гісторыя зямной кары. Гісторыя беларускай мовы. Гісторыя тэатра. Гісторыя архітэктуры.
    6. Сукупнасць фактаў і падзей, звязаных з кім-, чым-н. Сямейная гісторыя.
    7. Расказ, апавяданне. Хлопец з фантазіяй, ён спакушаў таварышаў вясёлымі гісторыямі, выдумкамі і нечаканымі прапановамі. Карпаў.
    8. Здарэнне, падзея, выпадак. Кабушкін расказваў вясёлыя гісторыі са свайго жыцця. Новікаў.
    •••
    Гісторыя хваробы — медыцынскі дакумент аб стане здароўя хворага, які запаўняецца ўрачом ад пачатку лячэння і да яго канца.
    Вечная гісторыя — тое самае, увесь час адно і тое.
    Вось дык гісторыя! — пра нечаканы, непрадбачаны паварот справы.
    Доўгая гісторыя — тое, што і доўгая песня (глядзі песня).
    Павярнуць кола гісторыі назад глядзі павярнуць.
    Пра гэта гісторыя маўчыць (жартаўлівае слова, жартаўлівы выраз) — што-н. застаецца невядомым, лічаць непатрэбным гаварыць пра што-н.
    Трапіць у гісторыю глядзі трапіць.
    Увайсці ў гісторыю глядзі увайсці.
      [Грэч. historia.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com