абсыпаць

тлумачэнне слова:

  абсы́паць, -плю, -плеш, -пле; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Пасыпаць, пакрыць каго-, што-н. зверху чым-н. сыпкім. Пад жарты і смех гасцей маладога і маладую абсыпалі жытам, каб былі добрымі гаспадарамі. Васілевіч. // Сыплючыся, раскідваючыся, пакрыць паверхню чаго-н. Пялёсткі яблынь, збітыя начным цёплым дажджом, густа, амаль набела абсыпалі бераг. Хомчанка. // Пакрыць з усіх бакоў што-н. Пушысты іней абсыпаў кожную галінку, кожную іголачку елак. Жычка. Вочы.. [жанчыны] былі шэрыя, строгія, валасы абсыпала сівізна. Новікаў. // безасабовая форма Пакрыць высыпкай. Губы абсыпала. // Уцяпліць што-н., абкідаўшы зямлёю. Абсыпаць хату.
    2. Абтрэсці што-н. з чаго-н. [Мікіта] стаяў, як ук[о]паны, каб не варухнуць нагою, каб не абсыпаць з ботаў на падлогу.. гразь. Галавач.
    3. пераноснае значэнне; чым. Шчодра абдаць каго-н. чым-н. Абсыпаць падарункамі. Абсыпаць кампліментамі. Абсыпаць пацалункамі.
  абсыпа́ць, -аю, -аеш, -ае.
    незакончанае трыванне да абсы́паць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com