глушыць

тлумачэнне слова:

  глушыць, глушу, глушылі, глушыць; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Перашкаджаць слухаць, пазбаўляць магчымасці чуць; аглушаць. Народ таўчэцца каля копкі, Па бруку б'юць падковы звонка, Грымяць павозкі, буды, колы, Аж проста глушаць балаголы. Колас.
    2. Рабіць нячутным, бясшумным; заглушаць. Кірмашовы гук і голас глушылі музыку. Гарэцкі.
    3. Перашкаджаць сваім ростам росту іншых раслін, пазбаўляючы іх святла і прасторы. Пырнік глушыць збажыну. ▪ Флоксы напалам з травой глушылі ўсё, што было каля іх і пад імі драбнейшага. Чорны. // пераноснае значэнне Перашкаджаць развіццю чаго-н. Глушыць ініцыятыву.
    4. размоўнае слова Моцным ударам па галаве пазбаўляць прытомнасці; аглушаць. Прыкладам свайго маленькага карабіна .. [Шурка] глушыць аднаго з бандытаў, у другога страляе. Мехаў. // Ударамі па лёдзе або падводнымі выбухамі даводзіць (рыбу) да стану здранцвення. Глушыць рыбу.
    5. Выключаць (матор, машыну і пад.). Глушыць трактар.
    6. размоўнае слова Многа піць чаго-н. Глушыць гарэлку.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com