тлумачэнне слова:
глыбіня, -і; множны лік глыбіні, -бінь; жаночы род 1. Адлегласць ад паверхні чаго-н. да дна. Глыбіня рэчкі. Вымераць марскія глыбіні. ▪ Па барознах шэрых Раённы аграном ідзе, Каб глыбіню раллі праверыць. Танк. 2. Месца, значна аддаленае ад паверхні чаго-н. Ззяюць, граюць рыбкі У сіняй глыбіні. Бядуля. 3. чаго. Месца, прастора, аддаленая ад граніц чаго-н. або размешчаная ўнутры, усярэдзіне чаго-н. Лясніцкі і Прыборны прабіраліся па вузкай сцежцы ў глыбіню лесу. Шамякін. // пераноснае значэнне Унутраная вобласць чаго-н.; тое, у чым змяшчаецца аснова, сутнасць чаго-н. Творчасць пісьменніка бярэ пачатак з глыбінь народнага жыцця. // пераноснае значэнне Пра далёкае мінулае. Адплываюць бурна вёсны, леты у нямую глыбіню вякоў. Смагаровіч. 4. толькі адзіночны лік Змястоўнасць, важнасць. Глыбіня пачуцця. ▪ У кожнай песні свае тоны І свой адбітак глыбіні. Колас. // Ступень ахопу чаго-н. Глыбіня крызісу. ••• Да глыбіні душы (сэрца) — вельмі моцна (крануць, уразіць і пад.). У глыбіні душы (сэрца) — пра пачуцці, перажыванні чалавека, скрытыя ад іншых людзей.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com