тлумачэнне слова:
глытаць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне, каго-што і без дапаўнення 1. Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што-н. у стрававод і страўнік. Глытаць ежу. Глытаць пілюлі. // Уцягваць у сябе паветра, дым, пыл і інш. Глытаць паветра. ▪ Усё роўна, дзе грудзьмі глытаць Марскі ахрыплы вецер. Танк. // пераноснае значэнне Паглынаць, усмоктваць (пра багну і пад.). Краіна мая, Ты фашыстаў сустрэла Агнём і сякерай, Гранатай і стрэлам, Калола іх хвояй, Глытала дрыгвою. Панчанка. 2. размоўнае слова Есці, піць з прагнасцю, вялікімі глыткамі. Удовін сын з сябрамі шклянкамі п'юць, а Вадапой — цэлымі бочкамі глытае. Якімовіч. // пераноснае значэнне З прагнасцю чытаць; прагна слухаць. Глытаць кнігі. ▪ Я глытаю кожнае дзедава слова. Бядуля. ••• Глытаць слёзы — старацца стрымаць слёзы. Глытаць сліну (слінку) — з зайздрасцю, з прагнасцю глядзець на што-н. смачнае, прывабнае, але недаступнае. Глытаць словы — гаварыць неразборліва, невыразна; не дагаворваць слоў.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com