гнаць

тлумачэнне слова:

  гнаць, ганю, гоніш, гоніць; прошлы час гнаў, -ла; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Прымушаць рухацца ў якім-н. напрамку. Гнаць статак у поле. ▪ Асенні вецер гнаў па небе разарваныя хмары, ён ачышчаў ад іх неба. Чорны. // Забіваць, уганяць у што-н. Гнаць цвік у сцяну. // размоўнае слова Прымусова пасылаць, адпраўляць куды-н. Гвалтам цар гнаў людзей па бітву з невядомым ворагам. Бядуля. // Праганяць, выганяць. Гнаць ворагаў з роднай зямлі. // размоўнае слова Накіроўваць рух чаго-н., весці кіруючы. Гнаць плыты па рацэ. // безасабовая форма размоўнае слова Хутка ісці куды-н. Куды цябе гоніць?
    2. Прымушаць хутка рухацца, наганяць. Мы ехалі нейкай незнаёмай дарогай, спыняліся ў лесе і зноў гналі коней. Асіпенка. // Весці (аўтамабіль, поезд і пад.) на вялікай скорасці. А цягнік усё ішоў... І трывожны сігнал, І масты, і засады мінуў ён даўно. За вярстою вярсту Камісар яго гнаў. Глебка. // пераноснае значэнне Рабіць што-н. хутка і многа, прымушаючы да гэтага сябе ці каго-н. [Марыля], як рабіла на полі, дык больш за ўсіх работу гнала. Чорны.
    3. і без дапаўнення Праследаваць, ісці па слядах звера. Гнаць зайца. Сабака добра гоніць. // пераноснае значэнне устарэлае слова, устарэлы выраз Прыгнятаць, праследаваць, мучыць. Хоць нядоля мяне гнала, Усё ж мне сілы не зламала. Колас.
    4. безасабовая форма Вельмі хутка расці. Сасну гоніць уверх.
    5. Здабываць пры дапамозе перагонкі. Гнаць дзёгаць. Гнаць алей. // Выклікаць выдзяленне чаго-н. Гнаць пот. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Гоніць сліну.
    6. Працуючы чым-н., рабіць, утвараць. Гнаць пракос. ▪ Цяпер пад трактар плуг бы столямешны, Каб гнаць барозны шырынёю ў гоні. Аўрамчык.
    7. размоўнае слова Моцна слабіць (пра жывот).
    8. звычайна ў форма загадны лад гані(це). Даваць. Гані тры рублі.
    •••
    Гнаць мятлою — груба выганяць.
    Гнаць у магілу (труну, на той свет) — мукамі даводзіць да смерці.
    Гнаць у шыю (карак, каршэнь) — а) груба выганяць; б) прымушаць хутка рабіць што-н., падганяць. Не спяшайся, ніхто цябе ў каршэнь не гоніць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com