год

тлумачэнне слова:

  год, -а, месны склон -дзе; множны лік гады, -оў і год; мужчынскі род
    1. Прамежак часу з 1 студзеня, за які Зямля робіць адзін паварот вакол Сонца (уключае ў сябе 365 ці 366 сутак, або 12 каляндарных месяцаў). Адыходзілі вёсны і зімы, І гады за гадамі плылі. Колас.
    2. Адрэзак часу ў 12 месяцаў, які адлічваецца з якога-н. дня. Аб усім утрая Клапаціцца гатоў, Быццам думаю я Жыць яшчэ сто гадоў. Гілевіч.
    3. толькі множны лік Ужываецца ў спалучэнні з парадкавым лічэбнікам для абазначэння дзесяцігоддзя. Саракавыя гады дваццатага стагоддзя. Камсамольцы дваццатых гадоў.
    4. толькі множны лік Адрэзак часу ў некалькі год. Пасляваенныя гады. Гады росквіту культуры і народнай гаспадаркі.
    5. толькі множны лік Узрост; перыяд, пара ў жыцці чалавека. Спадарожны Пятра быў Захар Палянскі, чалавек сярэдніх гадоў, досыць заможны гаспадар. Колас.
    6. Адрэзак часу, на працягу якога планета робіць абарот вакол Сонца. Год Марса.
    •••
    Высакосны год — кожны чацвёрты год, які мае ў лютым не 28, а 29 дзён.
    Зорны год — прамежак часу, за які Сонца робіць свой бачны шлях па нябеснай сферы адносна зорак.
    Навучальны год — час вучэбных заняткаў ад канца адных і да пачатку наступных летніх канікул.
    Новы год — дзень 1 студзеня.
    Светлавы год — адзінка адлегласці, роўная шляху, які праходзіць прамень святла за трапічны год.
    Трапічны год — прамежак часу паміж двума праходжаннямі Сонца цераз пункт веснавога раўнадзенства.
    Адны гады; у адных гадах — аднолькавы ўзрост; аднагодкі, равеснікі.
    Без году тыдзень глядзі тыдзень.
    Гады падышлі — настаў ўзрост, калі патрэбна зрабіць што-н.
    Гады ў рады — вельмі рэдка (бываць дзе-н., сустракаць з кім-н. і інш.).
    Год ад году — з кожным годам.
    З году ў год — пастаянна, на працягу некалькіх гадоў.
    З малых гадоў (год) — з дзяцінства.
    На схіле гадоў (год) глядзі схіл.
    Не па гадах — неадпаведна ўзросту, не падыходзіць па ўзросту.
    Па маладосці гадоў глядзі маладосць.
    У гадах — пажылога ўзросту.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Рэтвітні, калі ты за тое, каб адрадзіць у беларускай мове спрадвечнае напісанне — Берасце, а не Брэст. #Берасце