голас

тлумачэнне слова:

  голас, -у; множны лік галасы, -оў; мужчынскі род
    1. Гукі, якія ўзнікаюць пры размове, крыку або спеве дзякуючы хістанню галасавых звязак. Раздаўся голас. Сціхлі галасы. ▪ Ноч застыла. Не чутно ні крокаў, ні галасоў, ні гукаў, нават мароз не трашчыць. Мележ. // Асаблівасці чыйго-н. вымаўлення, гаворкі. Ласкавы голас. Пазнаць сябраў голас.
    2. Гучанне галасавых звязак пры спеве; здольнасць спяваць. Прадаваць голас. Ставіць голас артысту. ▪ Расла яшчэ за князем на ўзбярэжжы Дзвіны-ракі дзяўчына-красуня, разумніца і рукадзельніца, з голасам салаўіным, і косамі, як чысты лён. Грахоўскі.
    3. Асобная самастойная партыя многагалосага твора вакальнай і інструментальнай музыкі. Раманс для двух галасоў.
    4. Гукі, якія ўтвараюцца некаторымі неадушаўлёнымі прадметамі. Голас ветру. Галасы мора.
    5. пераноснае значэнне; чаго або які. Позыў, патрабаванне якога-н. унутранага пачуцця, інстынкту і інш. Голас сумлення. ▪ [Маша] прыслухалася, нібы хацела пачуць нейкі патаемны голас душы. Шамякін.
    6. Меркаванне, выказванне. Прыслухоўвацца да голасу мае. Голас людзей добрай волі.
    7. Права прымаць удзел у абмеркаванні і вырашэнні якіх-н. пытанняў, выказваць свае меркаванні па гэтых пытаннях. Удзельнічаць у выбарах з правам рашаючага голасу. // Само гэта меркаванне, выказанае ў якой-н. форме. Падлік галасоў.
    8. размоўнае слова Клавіш музычнага інструмента. — Дзядзька Хведар, а дзядзька... — сказаў.. [Міша] да музыканта. — Вы хоць пот з твару змахніце... Ды і галасы хай трохі астынуць. Мыслівец.
    •••
    Голасам галасіць глядзі галасіць.
    Голас у голас — пра поўнае падабенства каго-н.
    Дзікім (дурным, немым, не сваім) голасам — вельмі моцна, што ёсць сілы (крычаць, плакаць) .
    На ўвесь голас — вельмі моцна, з усёй сілы (крычаць, плакаць).
    Павысіць голас глядзі павысіць.
    Падаць голас глядзі падаць.
    Падняць (узняць) голас глядзі падняць.
    Траціць голас глядзі траціць.
    У адзін голас — а) адначасова, усе разам (адказваць, гаварыць і пад.). — Дзе ты быў дасюль, чаму не прыходзіў? — у адзін голас запыталі [хлопцы]. Чарнышэвіч; б) аднадушна, аднолькава (паўтараць, пацвярджаць і пад.). На пасяджэнні журы ўсе.. у адзін голас дамагаліся: танец з істужкаю паслаць на рэспубліканскі агляд. Сабаленка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com