голы

тлумачэнне слова:

  голы, -ая, -ае; гол, -а.
    1. Не прыкрыты адзеннем, не апрануты. Голыя рукі. ▪ У мелкай рэчцы з крутымі берагамі плюхаліся голыя хлапчукі. Асіпенка. Адрозніць начальнікаў ад падначаленых у рухлівым натоўпе да пояса голай, загарэлай і запыленай моладзі — амаль немагчыма. Брыль. // размоўнае слова Бедны. Гулялі, пакуль голыя сталі. Прыказка.
    2. Пазбаўлены расліннага або валасянога покрыва (пра дрэвы, часткі цела і пад.). Дрэвы стаялі голыя — і тыя, што былі апалены, і тыя, што заставаліся цэлымі. Якімовіч. Круглым голым тварам [мандарын] нагадваў старую бабу, нягледзячы нават на вузенькую сівую казліную бародку. Маўр. // Пазбаўлены расліннасці, пустынны (пра мясцовасць). Пачарнеў лес, скінуўшы на дол апошняе сваё залатое ўбранне, асірацелі голыя палеткі. Краўчанка.
    3. Нічым не пакрыты, не прыкрыты. Голыя сцены. ▪ [Нявада] зачыніў сенцы, увайшоў у хату і прылёг на голы палок. Чорны. Уцякала Бандароўна Ды паміж платамі, А за ёю тры гайдукі З голымі шаблямі. Купала.
    4. размоўнае слова Без ніякіх дадаткаў, прымесей; чысты. Голы пясок.
    5. пераноснае значэнне размоўнае слова Узяты сам па сабе, без тлумачэнняў, дадаткаў і пад. Голыя лічбы. ▪ Засяроджанне ўвагі толькі на ідэйным баку твора без уліку яго мастацкай формы мімаволі вядзе да голых сацыялагічных разважанняў. Шкраба.
    •••
    Браць (узяць) голымі рукамі глядзі браць.
    Гол як сакол — дужа бедны, нічога не мае.
    Голаму разбой не страшан глядзі разбой.
    Голы як бізун — пра вельмі беднага чалавека.
    Голы як бубен — пра голае, без расліннасці, выбітае месца.
    Голы як стары венік — тое, што і голы як бізун.
    З голымі рукамі глядзі рука.
    На голым месцы глядзі месца.
    Свяціць голым целам глядзі свяціць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com