тлумачэнне слова:
гора, -а, ніякі род 1. Стан глыбокага смутку, душэўнага болю, выкліканы якім-н. няшчасцем. Маці ў горы і бацька ў горы — Сын, Васілёк, трэці дзень ужо хворы. Панчанка. На заплаканы тварык балюча глядзець, У вачах — недзіцячае гора. Гілевіч. // Няшчасце, бяда, якія выклікаюць такі стан. Зіна сядзела на траве і плакала, бяссільна, жаласна, як плача чалавек, да якога прыйшло непапраўнае гора. Карпюк. Людзі бачылі, як загінулі жонка і маленькі сын Аляксандрава. Ён цяжка перажываў тое гора. Дадзіёмаў. 2. Жыццёвыя нягоды, мукі, нястача. Тут пад ярмом кароны жыў, Цярпеў галечу, крыўду, здзек І чалавекам век не быў Забіты горам чалавек. А. Александровіч. У калгасе працаваць — гора і бяды не знаць. З нар. 3. у значэнне выказнік размоўнае слова Бяда, няшчасце. Вось гэта грэбля — бяда і гора мікуціцкае. Колас. // безасабовая форма Цяжка, бяда каму-н. Весць аб смерці Бандароўны Скрозь пайшла, як мора; Зашумела У краіна, — Гора панам, гора! Купала. ••• Глынуць гора глядзі глынуць. Гора гараваць глядзі гараваць. Гора горкае — вялікае несуцешнае гора. Дапамагчы гору (бядзе) глядзі дапамагчы. Заліць гора глядзі заліць. З горам папалам глядзі папалам. І гора мала каму глядзі мала. (І) смех і гора глядзі смех. У горы жыць ды з перцам есці глядзі жыць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com