госць

тлумачэнне слова:

  госць, -я, родны склон множны лік гасцей; мужчынскі род
    1. Чалавек, запрошаны сваімі блізкімі ці знаёмымі на якую-н. урачыстасць, частаванне. Званы госць. Сустракаць гасцей. ▪ З прычыны завяршэння будаўніцтва дома гаспадар наладзіў урачысты баль, склікаў шмат гасцей. Лынькоў.
    2. Чалавек, які наведаў каго-н. выпадкам або з пэўнай мэтай. Нечаканы госць. ▪ — Вось дык хлопец! Скуль ты гэткі? Ну, зайдзі ж да нас у хату, будзеш нашым госцем, дзетка, Ты — не дрэнны памагаты. Дубоўка. На стол пакласці ўсё, што ёсць, — Такі ўжо звычай наш спрадвечны. Як толькі ў хату ступіць госць — Адразу смажыцца яечня. Сіпакоў. // (у спалучэнні са словамі «рэдкі», «часты»). Пра таго (тое), што паяўляецца дзе-н. на які-н. час. Доўгі час літаратурныя мемуары былі рэдкім госцем на старонках нашага друку. Казека. Начальнік павятовай дэфензівы стаў частым госцем у Караліне. Пальчэўскі.
    3. Асоба, афіцыйна запрошаная на якое-н. пасяджэнне, канферэнцыю, урачыстасць. Прыехала на свята шмат дарагіх гасцей з розных гарадоў Вялікага Саюза — настаўнікі, прафесары, рабочыя, лётчыкі. Бядуля.
    4. адносіцца да гісторыі, гістарычны тэрмін Іншаземны купец. Заморскі госць.
    •••
    Быць у гасцях — прабываць дзе-н. на правах госця.
    Ісці (ехаць і пад.) у госці — адпраўляцца куды-н. у якасці госця.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Кажуць, што калі доўга не з'яўляцца ў сетцы, людзі пачынаюць думаць, што ў цябе ёсць асабістае жыццё. Чуткі.