гразь

тлумачэнне слова:

  гразь, -і, жаночы род
    1. Вязкая, размяклая ад вады глеба. Непралазная гразь. ▪ Кажуць: вясной бочка вады — лыжка гразі, а ўвосень лыжка вады — бочка гразі. З нар. Брычка ехала па гразі, калёсы плюхаліся ў глыбокія калдобіны, конь ішоў размашыстай хадой, і пырскі з-пад яго ног ляцелі ва ўсе бакі. Чарнышэвіч.
    2. толькі множны лік (гразі, -яў). Марскі або азёрны іл, які мае лекавыя ўласцівасці. Лячыцца гразямі.
    3. размоўнае слова Бруд, нечыстоты. Лазняў болей — больш здароўя, Гразь жа нам нясе хваробу. Крапіва. У хату.. [Якіма] хоць і носа не паказвай — бруд, гразь, чарната, але знадворку хата мае зусім шляхецкі выгляд. Колас.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Пра што-н. ганебнае, подлае, нізкае. Ганна сэрцам тут пачула Гразь душы яго і бруд. Колас. З усходу вецер-буралом Змятае гразь на сваім шляху. Купала.
    •••
    Абліць граззю глядзі абліць.
    Выцягнуць з гразі глядзі выцягнуць.
    Зарасці граззю глядзі зарасці.
    Затаптаць у гразь глядзі затаптаць.
    Змяшаць з граззю глядзі змяшаць.
    Не ўдарыць (не упасці, не пляснуцца) тварам у гразь глядзі ударыць.
    Як гразі чаго — вельмі многа.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com