тлумачэнне слова:
грудзі, -ей; адзіночны лік няма. 1. Пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата. Зашпіліць вопратку на грудзях. ▪ І тут Марына не ўтрымала — Ды гэта ж ён! ды гэта ж брат! На грудзі брату тварам пала. — Ігнатка! брацік мой Ігнат... Колас. // Частка тулава, у якой змяшчаюцца сэрца, лёгкія і інш. органы грудной клеткі. Дыхаць на поўныя грудзі. ▪ І здавалася Міколку, што вылеціць яго сэрца з грудзей ад вялікай радасці. Лынькоў. 2. Малочныя залозы ў жанчыны. Малая адрывалася ад пустых грудзей і крычала, ёй хацелася есці. Шамякін. 3. размоўнае слова Верхняя пярэдняя частка адзення. Кашуля з вышыванымі грудзьмі. ••• Біць (сябе) у грудзі глядзі біць. Грудзьмі пралажыць (пракласці) сабе дарогу глядзі пралажыць. Дыхнуць на поўныя грудзі глядзі дыхнуць. Прыгрэць змяю (гадзюку) на (сваіх) грудзях глядзі прыгрэць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com