грунт

тлумачэнне слова:

  грунт, -у, месны склон -нце, мужчынскі род
    1. Верхні пласт зямлі; глеба. Высадзіць памідоры ў адкрыты грунт. ▪ Пад нагамі адчуваўся трывалы, увесь у купінах грунт. Мележ. // Цвёрдае дно натуральнага воднага басейна; глеба марскога, рачнога і пад. дна. Донны грунт. ▪ Нераст [ментуза] адбываецца пад лёдам на глыбіні ад 1 да 2,5 метра пераважна на камяністым або пясчаныя грунце. Матрунёнак.
    2. Пласты зямлі, якія знаходзяцца пад глебай. Вывучэнне саставу і ўласцівасцей грунтоў — задачы інжынерна-геалагічных даследаванняў. ▪ У зямлі ёсць такія грунты, дзе вада спыняецца, не ідзе далей. Колас.
    3. пераноснае значэнне Тое галоўнае, на чым асноўваецца што-н. Хоць матэматыка грунт усяму на свеце, але Юлька на гэтым «грунце» яшчэ слаба трымаецца. Бядуля.
    4. Слой рэчыва, якім пакрыта палатно, дошка і пад., прызначаныя для жывапісу ці графікі. Нанесці грунт.
    5. Састаў, якім пакрываюць паверхню, рыхтуючы яе для жывапісу ці афарбоўкі; грунтоўна.
    •••
    Выбіць грунт з-пад чыіх ног глядзі выбіць.
    Траціць грунт пад нагамі глядзі траціць.
      [Ням. Grund — глеба, аснова.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com