грэх

тлумачэнне слова:

  грэх, граху і граху; множны лік грахі, -оў; мужчынскі род
    1. У веруючых — парушэнне правіл рэлігійнай маралі. Поп, вядома, мог бы пакараць Андрэя, але ён сам меў столькі грахоў, што пабаяўся крануць гэтага свавольнага шляхцюка. Чарнышэвіч. Кожную нядзелю Хадося хадзіла ў малітоўны дом адмольваць грахі. Гроднеў.
    2. Заганны ўчынак, памылка, правінка. Пры пачатку новай справы не мінеш ніколі грэху: то прышыў не так рукавы, то няроўным швом праехаў. Дубоўка. І грозна і гнеўна глядзіць ён на грэх, — І ўсыпле-ж дзед Сцёпку за гэты агрэх! Крапіва.
    3. у значэнне выказнік размоўнае слова Нядобра, недаравальна, недазвольна. Грэх сядзець без работы. ▪ — Грэх табе будзе, Сцёпка, ну, проста такі грэх, калі ты вучыцца не будзеш, — казала Аленка. Колас. // (з адмоўем: не грэх). Дазваляецца; не дрэнна б. Дабром і пахваліцца не грэх. ▪ — Эт! не грэх ужо мне, старому, пад кажухом пазней паляжаць! Бядуля.
    •••
    Браць (узяць) грэх на душу глядзі браць.
    Далей (падалей) ад граху глядзі далей.
    З грахом папалам глядзі папалам.
    І смех і грэх глядзі смех.
    Нядоўга і да граху глядзі нядоўга.
    Няма чаго граху таіць глядзі таіць.
    Смяртэльны (смертны) грэх — недаравальны ўчынак, вялікая правінка.
    Як на грэх — як на зло, на няшчасце.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

— А ты ведаеш, што Іван амбідэкстар? — Хто? — Іван.