грэць

тлумачэнне слова:

  грэць, грэю, -грэеш, грэе; незакончанае трыванне, каго-што і без дапаўнення
    1. Перадаваць сваю цеплыню; саграваць. Сонца грэе. Печ добра грэе кватэру. ▪ Шчыльна прытуліўшыся,.. [хлопчыкі] маглі грэць адзін аднаго. Маўр. // Захоўваць цеплыню, засцерагаць ад холаду. Кажух добра грэе. ▪ Хоць вецер змоўк і стала зацішней, не грэе коўдра мне старых касцей. Дубоўка. // пераноснае значэнне Абнадзейваць, паднімаць настрой. Помні.. Слова, што ў любой нягодзе грэла Кожную пакутную душу. Кірэенка. Прабіраючыся па сумётат дахаты, .. [Дзіма] грэе сябе марай аб шчаслівай будучыні. Якімовіч.
    2. Рабіць цёплым, гарачым; награваць. Грэць чай. ▪ У хаце.. Сабастыяніха грэла на камінку ваду. Чорны.
    3. размоўнае слова Біць. — У-у, ты, бесхрыбетны! — і Марцін грэў Станіслава па плячах кулаком. Карпюк.
    •••
    Грэць рукі — нажывацца несумленным спосабам.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com