губляць

тлумачэнне слова:

  губляць, -яю, -яеш, -яе; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Пазбаўляцца чаго-н., пакідаючы, забываючы дзе-н. па няўважлівасці. Губляць ключы. Губляць грошы. Губляць рэчы. // Скідваць, атрасаць з сябе (лісце, пер'е і пад.). Сумавала рабіна ў полі, Што губляе ўсё лісцейка з голля. Журба. Не кукуй, зязюля, хоць так цяжка грудзям, Не губляй па лесе пер'е, галасы. Танк.
    2. Марна траціць што-н. дарагое, каштоўнае. Хто рана сее, той насенне не губляе. З нар. Коцік часу не губляе, Мышку ў норку заганяе. А. Александровіч. // Пра таго, хто памёр, загінуў. Шматала мяцеліца Конскія грывы, У окорсткіх атаках Сяброў мы гублялі. Хведаровіч.
    3. Пазбаўляцца часткова або поўнасцю якіх-н. уласцівасцей, якасцей, стану. Губляць надзею. ▪ Прамень сонца.. з'явіўся на столі — вузкая ружовая палоска. Паступова яна робіцца святлейшай, губляе ружовасць. Шамякін. Хлапчук глядзеў на жоўты, высушаны дашчэнту твар, які губляў свой звычайны, знаёмы выраз. Самуйлёнак. // Выходзіць з ранейшага становішча, мяняць размяшчэнне, позу. Губляць устойлівасць. Губляць раўнавагу.
    4. Збівацца з чаго-н., страчваць што-н. Губляць дарогу. Губляць сувязь думак.
    •••
    Губляць (траціць) галаву — траціць здольнасць цвяроза думаць, губляцца ў складаных абставінах.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

Думаеце, што вы нікому не патрэбны? Паспрабуйце легчы спаць днём — вам патэлефануюць УСЕ. Нават незнаёмцы.