гульня

тлумачэнне слова:

  гульня, -і; множны лік гульні, -льняў; жаночы род
    1. Дзеянне паводле дзеяслоў гуляць (у 1 знач.). // Занятак, дзейнасць дзяцей. Паеўшы, [Славік] выбягаў на вуліцу, каб наганяць футбольны мяч або заняцца якой іншай гульнёй са сваімі шматлікімі сябрамі. Няхай.
    2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку і пад., звычайна заснаваны на пэўных умовах, правілах. Гульня ў футбол. Гульня ў шахматы. Парушыць правілы гульні.
    3. Камплект неабходных прадметаў для таго, каб іграць у якую-н. гульню. Дзіцячая настольная гульня.
    4. размоўнае слова Вечарынка, гулянка. Моладзь яшчэ спала пасля ўчарашняе гульні. Гартны.
    5. Хуткая змена колераў, святла і пад. Сусвет нахіляецца да майго казырка. Нахіляецца гулам пушчы, пляскам вады крынічнай, Запалавелым жытам, вясёлай гульнёй зарніц. Кірэенка.
    6. Наўмысныя дзеянні для дасягнення якой-н. мэты; тайныя замыслы, інтрыгі. — Прахадзімец ты ... Гэта вядома. А двайную гульню кідай. Навуменка.
    •••
    Алімпійскія гульні — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзяцца раз у чатыры гады.
    Гульня прыроды — выключная, рэдкая з'ява ў прыродзе; адхіленне ад звычайных фізічных норм.
    Гульня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.
    Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні глядзі рабіць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com    оцифровка видеокассет


twitter.com/skarnikby твітніца

На Масква-рацэ перавярнуўся танкер з пітной вадой. Зараз пляма чыстай вады рухаецца да горада...