давесці

тлумачэнне слова:

  давесці1, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; прошлы час давёў, -вяла, -ло; загадны лад давядзі; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Прывесці, даставіць куды-н., да якога-н. месца. Пятро давёў хлапчука да дзвярэй, а сам застаўся на ганку паслухаць. Пальчэўскі.
    2. Пракласці, правесці да якога-н. месца. Давесці шашу да калгаса. ▪ Каб давесці пракладку канала да ракі, патрэбен быў экскаватар. Краўчанка. // Робячы што-н., дасягнуць якой-н. мяжы, мэты. Давесці справу да канца. ▪ [Антон] давёў сцены да вокан. Чорны. Петрык хоча давесці сваю гаспадарку да 50 галоў, але ён вельмі заклапочаны: трусы ў яго не выдатнай пароды і няма прыстасаваных клетак. Шынклер.
    3. Прывесці ў які-н. стан. Давесці да слёз. Давесці да непрытомнасці. ▪ Усе гэтыя перажыванні давялі мяне да ліхаманкавага стану. Шамякін.
    4. Абавязаць да выканання (якога-н. плана, задання і пад.). Давесці план па нарыхтоўцы грыбоў.
    5. Падагнаць, прыладзіць так, каб падыходзіла да чаго-н. па форме, памерах. Давесці аконную раму.
    •••
    Давесці да ведама — паведаміць, перадаць, расказаць.
    Давесці (прывесці) да ладу — прывесці што-н. у парадак, закончыць паспяхова якую-н. справу.
    Давесці да ручкі — тое, што і дабіць да ручкі (глядзі дабіць).
    Давесці да торбы — прывесці да беднасці, жабрацтва; разарыць.
    Не давядзе (не давядуць) да дабра хто-што дрэнна кончыцца.
    Не давядзі бог — вельмі дрэнна.
  давесці2, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; прошлы час давёў, -вяла, -ло; загадны лад давядзі; закончанае трыванне, што.
    Даказаць, пацвердзіць правільнасць чаго-н. фактамі, довадамі. Трэба будзе, зазначае сабе настаўнік, пагаварыць з сялянамі на сходзе, давесці ім, што і жанчыне навука патрэбна, яшчэ, можа, больш, чым мужчыну. Колас. — Я стары сацыял-дэмакрат! — крычаў Цыліч, жадаючы гэтым нешта давесці. Шамякін.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com