дадаць

тлумачэнне слова:

  дадаць, -дам, -дасі, -дасць; -дадзім, -дасца, -дадуць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. і чаго. Дабавіць звыш таго, што ёсць ці павінна быць; павялічыць што-н.; прыбавіць, дабавіць. Да чацвёркі шахцёраў прыйшлося дадаць яшчэ чатырох чалавек. Мікуліч. Калі бульба зварылася, бабка патаўкла яе, дадала пшанічнай мукі ды ўбіла пару яечак. Колас. // Сказаць ці напісаць у дадатак. [Таіса] памаўчала і дадала: — І сама сябе я не ведаю. Скрыган. Вось, бадай, і ўсё. Хіба толькі яшчэ дадам, што немаведама як і завошта зрабілі мяне нейкім ледзь не героем. Краўчанка.
    2. і чаго. Аддаць другі раз тую частку чаго-н., якая не была аддадзена раней. Вазьмі пакуль гэта, астатняе дадам заўтра.
    3. Прыкласці, далучыць да чаго-н. Дадаць характарыстыку да заявы.
    4. Скласці лікі. Да пяці дадаць чатыры.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com