дапамагчы

тлумачэнне слова:

  дапамагчы, -магу, -можаш, -можа; прошлы час дапамог, -магла, -ло; загадны лад дапамажы; закончанае трыванне, каму-чаму.
    1. Аказаць дапамогу, пасадзейнічаць у чым-н. Дапамагчы ў рабоце. Дапамагчы распрануцца. ▪ [Булай] заўсёды заступіцца, дапаможа, калі хто са сваіх рабочых трапіць у бяду. Шыцік. І службу служы, і сябру дапамажы. З нар. // Падтрымаць матэрыяльнымі сродкамі. Дапамагчы грашамі. Дапамагчы будаўнічымі матэрыяламі. // Аказаць медыцынскую дапамогу. [Санітарка] спяшаецца, каб у час дапамагчы параненаму. Колас.
    2. З'явіцца сродкам для каго-н. у дасягненні якой-н. мэты. Компас дапамог сарыентавацца на мясцовасці. Мінеральныя ўгнаенні дапамаглі калгаснікам павысіць ураджайнасць палёў. // Даць жаданы вынік, прынесці карысць. Лякарства дапамагло. Угаворы дапамаглі.
    •••
    Дапамагчы гору (бядзе) — выратаваць з бяды, з цяжкага становішча.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com