дараваць

тлумачэнне слова:

  дараваць, -рую, -руеш, -руе; закончанае трыванне і незакончанае трыванне
    1. што. Зняць (знімаць) віну за што-н.; прабачыць (прабачаць). Усё магу дараваць, а хлусню — ніколі. Асіпенка. Крытык! Родненькі! Даруй Мне з маёю музай! Кіраваць то ты кіруй, Ды не вельмі тузай. Крапіва.
    2. што. Вызваліць (вызваляць) ад якога-н. абавязацельства. Дараваць доўг.
    3. што. Падарыць (дарыць). Вам на памяць Серп і Молат Даравала доля, Каб з вас кожны быў, як волат, Не гнуў плеч ніколі. Купала.
    4. загадны лад даруй(це), часта ў значэнне пабочнае слова Ужываецца пры звароце да каго-н. для папярэджання аб чым-н. ці для выражэння просьбы прабачыць у чым-н. Даруйце, я затрымаўся. ▪ — Вы мне даруйце, шаноўны дзядзька Ян, — лагодна заўважыў Лабановіч. — Вы валіце ў адну кучу рускую школу і русіфікатарства. Колас.
    •••
    Дараваць жыццё — памілаваць засуджанага да пакарання смерцю.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com