дарагі

тлумачэнне слова:

  дарагі, -ая, -ое; дораг, -а.
    1. Які каштуе многа грошай, высока цэніцца; процілеглае дзяшовы. На вопратцы блішчэлі дыяментныя і з іншых дарагіх камянёў гузікі такой каштоўнасці, што за іх можна было б купіць маёнтак. Бядуля. Раіса хадзіла ў дарагіх сукенках, якіх не мелі нават настаўніцы. Шамякін.
    2. пераноснае значэнне Якім даражаць, якога шануюць. Самым дарагім цяпер для Андрэя быў свабодны вечар, калі б можна было застацца адзін на адзін са сваімі думкамі. Шахавец. Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Прыказка.
    3. Любімы, мілы, блізкі сэрцу. Прыйдзе, прыйдзе той, хто сэрцу мілы, Прыйдзе той, хто сэрцу дарагі. Русак. Жджэ кабета: хоча бачыць сына дарагога. Колас. / У зваротку. Вачамі паўзлі да калючага дроту, Якім нас хацелі навек раздзяліць, Мы рвалі яго, звалі вас на падмогу, — І вы, дарагія, пачулі, прыйшлі. Танк. // Жаданы, прыемны. Дарагі госць.
    •••
    З дарагой душой глядзі душа.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com