дарма

тлумачэнне слова:

  дарма́ і да́рма, прыслоўе
    1. Бескарысна, дарэмна, марна. Сцёпка сваё вядзе: чытае, піша, думае, разважае. Ні адзін вечар вольны не прападаў дарма. Колас. // Без дастатковых падстаў, беспрычынна. [Вярхоўскі:] Дарма, грамадзянін, злуяцеся. Маўзон.
    2. Бясплатна, за нішто. У Ксавэра Блецькі цяпер толькі клопату ў галаве, каб Антон не еў дарма хлеба. Чорны. // Незаслужана, беспадстаўна. Наш сябра тытул атрымаў. Ну што ж, насі, такая справа. Ці па заслугах, ці дарма — Не так, прызнацца, і цікава. Гілевіч.
    3. у значэнне часціцы. Хай, так і быць. Не хопіць ці хлеба, ці бульбы? — Дарма! Дадасі яшчэ бобу. Дубоўка.
    4. у значэнне выказнік Дробязь, не мае значэння. Баіцца — будзе ёй адплата — Чакаць дабра з таго дарма. Колас.
    •••
    Дарма што (уступальны злучнік) — хоць; нягледзячы на тое, што. Сядзіць Андрэйка з татам. Добра так умасціўся, дарма што трасе трохі. Юрэвіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com