дарога

тлумачэнне слова:

  дарога, -і, ДМ -розе, жаночы род
    1. Прыстасаваная для язды і хадзьбы паласа зямлі, якая злучае асобныя пункты мясцовасці. Прасёлачная дарога. ▪ Белая шырокая дарога віхлястаю стужкаю бегла далёка на ўсход, рэжучы зялёныя нівы. Гартны. Уся дарога была забіта аўтамашынамі, павозкамі, салдатамі. Мележ. Ляціць тройка па дарозе, толькі пыл курыць ды званок пад дугою звініць. Якімовіч. // Усякі камунікацыйны шлях, па якім адбываюцца зносіны; траса. Марская дарога. Паветраная дарога.
    2. Працягласць шляху, адлегласць, якую патрэбна прайсці, праехаць і пад. Прайсці палавіну дарогі. ▪ Каб скараціць дарогу, .. [маці] звярнула з гасцінца і пайшла проста па полі, звонка шоргаючы пожняй. Ракітны. Дарогі было не больш, чым на паўгадзіны. Шахавец.
    3. Месца для праходу, праезду. Стаць на дарозе. ▪ Гаспадыня нешта даставала з печы, перагарадзіўшы доўгім рагачом дарогу ў хату. Новікаў. Перад [Дамірам і Баранавым] адразу расступіліся, даючы дарогу. Асіпенка. // пераноснае значэнне Доступ куды-н. Знайсці дарогу да сэрца. ▪ Нам дарогі ўсе адкрыты, Наш прастор бясконцы... Колас.
    4. Падарожжа, паход, паездка. Сабрацца ў дарогу. Напісаць пісьмо з дарогі. Адпачыць з дарогі. ▪ Усю мінулую ноч і сённяшні дзень Новікаў прабыў у дарозе. М. Ткачоў. Снедалі рана, як снедаюць звычайна перад дарогай. Брыль.
    5. Напрамак руху. Збіцца з дарогі. ▪ [Карнейчык:] Я, брат, дарогу тут ведаю, заплюшчыўшы вочы магу патрапіць. Крапіва. // пераноснае значэнне Накіраванасць, род дзейнасці. — Людзі, дзядзька Рыгор, ёсць. Назбіраць іх толькі трэба ды на добрую дарогу паставіць. Колас. [Маці] лічыла прыродазнаўчыя навукі вышэй усялякіх іншых і ўгаварыла сына ісці толькі па яе дарозе. Якімовіч. // пераноснае значэнне Сродак для дасягнення якой-н. мэты. Вучэнне — гэта дарога да ведаў. Курто.
    •••
    Канатная дарога — збудаванне для перавозкі грузаў або пасажыраў у ваганетках, падвешаных да стальнога каната.
    Апошняя дарога — пра смерць, пахаванне каго-н.
    Бітая дарога — уезджаная дарога; дарога, па якой многа ездзяць, ходзяць.
    Ведаць дарогу глядзі ведаць.
    Вывесці на дарогу глядзі вывесці.
    Выйсці (выбіцца) на дарогу глядзі выйсці.
    Вялікая дарога — а) бойкі, важны шлях зносін, магістраль (у адрозненне ад прасёлачнай дарогі); б) пераноснае значэнне галоўны, правільны шлях развіцця чаго-н.
    Грудзьмі пралажыць (пракласці) сабе дарогу глядзі пралажыць.
    Дарогі разышліся чые — спыніліся зносіны, сувязь паміж кім-н. з-за розніцы ў поглядах, інтарэсах і пад.
    Даць (уступіць) дарогу глядзі даць.
    Забыць дарогу глядзі забыць.
    Загарадзіць дарогу глядзі загарадзіць.
    Заступіць дарогу глядзі заступіць.
    Збіцца з (правільнай) дарогі глядзі збіцца.
    Збіць з дарогі глядзі збіць.
    З дарогі — адразу пасля паездкі, падарожжа.
    Знайсці дарогу к чыйму сэрцу глядзі знайсці.
    Ісці прамой дарогай глядзі ісці.
    Ісці сваёй дарогай глядзі ісці.
    Паставіць (навесці) на дарогу глядзі паставіць.
    На дарогу — а) перад падарожжам, паездкай. Зноў вясна... А здаецца, нядаўна праводзілі выраі, Жураўлі на дарогу ваду з крыніцы пілі. Тармола; б) для выкарыстання, ужывання ў час падарожжа, паездкі. Маці панавала ў драўляны куфэрак бялізну і яду бацьку на дарогу. Якімовіч.
    На дарозе не валяецца глядзі валяцца.
    Па дарозе — а) заездам, праездам, мімаходам. Па дарозе ў фатаграфію маці зайшла са мной на Нізкім рынку ў краму. А. Александровіч; б) каму з кім у адным і тым жа напрамку. — Ну дык пойдзем, нам па дарозе, — сказала жанчына. — Я табе паднясу партфель. Юрэвіч; в) каму з кім (з адмоўем) пра адзінства поглядаў, імкненняў і пад. Нам з гультаямі не па дарозе.
    Пайсці па дрэннай дарозе глядзі пайсці.
    Перайсці (перабегчы) дарогу каму глядзі перайсці.
    Прабіць сабе дарогу глядзі прабіць.
    Пралажыць (пракласці) дарогу глядзі пралажыць.
    Саступіць з дарогі глядзі саступіць.
    Станавіцца папярок дарогі каму глядзі станавіцца.
    Стаць на дарозе чыёй, у каго; стаць папярок дарогі каму глядзі стаць.
    Туды і дарога каму-чаму — гэтага і заслужвае, нечага шкадаваць.
    У адну дарогу — тое, што і па дарозе (б).
    Шчаслівай дарогі! — добрае нежаданне ў дарогу.
    Як гарох пры дарозе глядзі гарох.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com