тлумачэнне слова:
дастаць, -стану, -станеш, -стане; закончанае трыванне 1. што. Узяць што-н. такое, што знаходзіцца на некаторай адлегласці. Калі Ігнась дастаў з палічкі жоўценькі сшытак, Люба запыталася: — Мабыць, малюнкі? Мурашка. 2. да чаго, чаго. Дацягнуцца, дакрануцца да чаго-н. аддаленага. Дастаць рукой да бэлькі. ▪ Цені ад яблынь дасталі да хаты і павольна папаўзлі па сцяне ўверх. Шамякін. Стаіць дуб, аднагодак мой, І мне ўжо не дастаць рукой Пад воблакам яго вяршыні. Танк. 3. што. Выняць, выцягнуць што-н. адкуль-н., з чаго-н.; здабыць. Дастаць сшытак з партфеля. ▪ Рыгор дастаў з кішэні капейку і падаў ле хлапчуку. Гартны. Слава першым буравым майстрам, якія дасталі з цёмных глыбінь першыя грамы калійнай солі! Паслядовіч. 4. што і чаго. Раздабыць, набыць, расстарацца. Дастаць важныя звесткі. ▪ Саша кожны дзень прасіла брата схадзіць да чырвонаармейцаў і дастаць газету. Шамякін. // размоўнае слова Атрымаць, нажыць. Дастаць хваробы. ••• Дастаць (выкапаць) з-пад зямлі — абавязкова раздабыць, адшукаць што-н., дзе б яно ні было. Зімой лёду (снегу) не дастаць у каго — пра дужа скупога чалавека. Крукам (шастом) галавы (носа) не дастаць каму — пра вельмі ганарыстага чалавека. Рукой дастаць — вельмі блізка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com