дацца

тлумачэнне слова:

  дацца, дамся, дасіся, дасца; дадзімся, дасцеся, дадуцца; прошлы час даўся, -лася, -лося; загадны лад дайся; закончанае трыванне
    1. Дазволіць зрабіць з сабой што-н. Дацца абстрыгчы. ▪ Хвядзько хацеў абняць і пацалаваць Параску, але яна не далася, уцякла ў хлеў. Лобан.
    2. размоўнае слова Ударыцца, стукнуцца. Увечары стала вядома: нічога страшнага ў Міхалючка не было, але ён моцна даўся аб цвёрдую зямлю, і па плячы пайшла пухліна. Чорны.
    3. размоўнае слова Дастацца. У цяжкай працы даўся хлеб, У бойках нас сустрэла слава. Хведаровіч. // Паддацца засваенню. Літары даліся хлопцу няцяжка. Брыль.
    4. размоўнае слова Стаць прадметам асаблівай увагі, інтарэсу. — Даўся вам Сямён. Ён жа такая нуда. А тыя хоць пагаварыць цікава могуць. Шыцік.
    •••
    Дацца ў знакі — надакучыўшы, даняць, надоўга запомніцца.
    Дацца ў памяць — надоўга запомніцца, засесці ў памяці.
    Дзіву дацца — моцна здзівіцца чаму-н.
    Не дацца ў крыўду каму — сумець пастаяць за сябе, абараніць сябе.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com