даць

тлумачэнне слова:

  даць, дам, дасі, дасць; дадзім, дасце, дадуць; прошлы час даў, -ла, -ло; загадны лад дай; закончанае трыванне, каго-што, чаго і з інфінітыў
    1. Уручыць, перадаць з рук у рукі. Даць кнігу. ▪ Далі [братавыя] .. [дурню] бохан хлеба, гаршчок капусты і гаршчок кашы ды выправілі ў поле. Якімовіч. // Паднесці, падаць, прапанаваць. Даць есці. Даць закурыць. // Заплаціць якую-н. суму за што-н. За каня далі добрыя грошы.
    2. Аддаць у карыстанне; забяспечыць чым-н. Даць кватэру. Даць прытулак. // Паведаміць, перадаць. Даць адрас. // Уступіць, прапусціць уперад. Даць месца. Даць праход. Даць дарогу.
    3. Надзяліць чым-н. Даць права. Даць шчасце. Даць тэрмін. ▪ — Дам табе, галубок ты мой, работу, — сказаў дзед. Якімовіч. // размоўнае слова Узнагародзіць чым-н.; прысвоіць. Даць ордэн. Даць званне. // размоўнае слова Вызначыць узрост. Андрэй даў .. [маладзіцы] год дваццаць пяць, але мела яна, напэўна, больш. Адамчык. // размоўнае слова Надаць якую-н. форму, выраз; паказаць, увасобіць. Часамі Самабыля нават займаюць думкі: у якой паступовасці трэба размяркоўваць самы матэрыял сваркі? Што трэба сказаць наўперад, а што потым? .. Які выраз трэба даць твару? Колас. // размоўнае слова Нанесці ўдар; набіць, адлупцаваць. Даць у зубы. ▪ — Дзе ж авечкі... Ой, блазнота.. Ну й дадуць табе, браток! Колас. // размоўнае слова Асудзіць, прыгаварыць да зняволення. Праз некалькі дзён Ляксея судзілі. Яму далі год і адправілі некуды ў лагер. Ермаловіч.
    4. Арганізаваць, наладзіць (баль, абед і г. д.). А ёсць у нас аматары банкетаў. Прычыну ім падай — банкет яны дадуць. Корбан. // Выступіць перад публікай (са спектаклем, пастаноўкай і пад.). Даць канцэрт. Даць спектакль.
    5. Прынесці як рэзультат чаго-н. Даць добры ўраджай. Даць прыбытак. ▪ Старыя яблыні і грушы не маюць догляду і даюць мала пладоў. Бядуля. // Выпрацаваць што-н. Палілося святло з усіх вулічных лямп — электрастанцыя дала ток. Чорны.
    6. Выявіцца як вынік дзеяння, стану і пад. (пра з'яўленне чаго-н. у чым-н.). Даць перакос. Сцены далі асадку. Стрэльба дала асечку.
    7. Стварыць умовы для чаго-н.; дазволіць зрабіць што-н., адбыцца чаму-н. Даць паслухаць радыё. Даць зайсці ў хату. Не даць спаць. ▪ Пасля работы .. [Пніцкі] даў крыху адпачыць каню. Чорны. Юркевіч не даў .. [Юзіку] дадумаць да канца сваіх думак. Мурашка.
    8. З многімі назоўнікамі ўтварае спалучэнні са значэннем таго ці іншага дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка. Даць абяцанне (паабяцаць). Даць згоду (згадзіцца). Даць параду (параіць). Даць указанне (указаць). Даць штраф (аштрафаваць). // У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: зрабіць, здзейсніць. Даць залп. ▪ З папярэдняга танка далі яшчэ адзін гарматы стрэл. Чорны.
    9. загадны лад дай. размоўнае слова Абазначае прапанову зрабіць, выканаць што-н. Дай я першы пайду. Дай я напішу.
    10. загадны лад дай, у значэнне пабудж. часціны. размоўнае слова Выражае ўласную рашучасць што-н. зрабіць. Дай, думаю, зайду да суседа.
    •••
    Без дай прычыны — беспадстаўна.
    Бог дасць; як бог дасць глядзі бог.
    Бог розуму не даў глядзі бог.
    Бог шчасця не даў глядзі бог.
    Дай (не дай) бог (божа) — пры пажаданні (непажаданні) чаго-н.
    Дай бог (божа) ногі — пра жаданне хутчэй уцячы адкуль-н.
    Дай бог чутае бачыць — пры пажаданні здзяйснення таго, што паабяцана.
    Дай божа кожнаму — пра што-н. добрае, ад чаго ніхто не адмовіцца.
    Даць аб сабе знаць — прымаць вестку; абазвацца.
    Даць бой — рашуча выступіць у абарону сваіх правоў, прынцыпаў, поглядаў і пад.
    Даць бярозавай кашы каму — пакараць, набіць розгамі.
    Даць вестку — тое, што і падаць вестку (глядзі падаць).
    Даць волю каму-чаму — перастаць стрымліваць чые-н. дзеянні, пачуцці. Даць волю пачуццям. Даць волю фантазіі. Даць волю языку.
    Даць волю рукам — біць каго-н., біцца.
    Даць выхад чаму — даць магчымасць праявіцца.
    Даць газ(у) — паскорыць рух, павялічыць наступленне гаручага.
    Даць галаву на адрэз (на адсячэнне) — паручыцца сваім жыццём.
    Даць (уступіць) дарогу каму — забяспечыць свабоду дзеяння.
    Даць (задаць) дзёру (драла, драпака, лататы) — пусціцца наўцёкі; уцячы.
    Даць дразда — а) разысціся, разбушавацца, даць жару (у працы, танцы, гульні і пад.). «Чакайце! Я пачаў не з той нагі! Вось зараз разыдуся і дам дразда!» — упіраецца Фама. Корбан; б) тое, што і даць дзёру.
    Даць дуба — памерці.
    Даць (падвесці, паказаць) дулю — нічога не даць.
    Даць (задаць) дыхту каму — насварыцца, расправіцца.
    Даць (задаць) жару — а) моцна насварыцца, прыбраць, расправіцца з кім-н. — Ну, што ж? Натрапіў на такога; А каб наскочыў на другога, Сказаць, хоць бы і на Пшавару: Задаў бы ён там пану жару! — Гавака важна адазваўся. Колас; б) хутка выканаць, зрабіць што-н. Пачалі працаваць і далі жару.
    Даць жаху каму — моцна напалохаць каго-н.
    Даць жыццё каму — нарадзіць, пусціць на свет.
    Даць задні ход — адмовіцца ад сваіх думак, намераў, імкненняў.
    Даць зевака — упусціць спрыяльны выпадак, момант; празяваць.
    Даць знаць — паведаміць.
    Даць зразумець — намякнуўшы на што-н., даць магчымасць здагадацца аб чым-н.
    Даць круг — прайсці ці праехаць лішнюю адлегласць абходнай дарогай.
    Даць лад — прывесці ў парадак, наладзіць што-н.
    Даць (задаць) лазню каму — даць наганяй, строгую вымову.
    Даць лазы каму — пакараць, набіць лазовым дубцом.
    Даць лупцоўку (бубна) каму — адлупцаваць.
    Даць маху — дапусціць памылку.
    Даць пачатак чаму — з'явіцца крыніцай, адпраўным пунктам чаго-н.
    Даць па шапцы (шыі, карку, загрыўку) — выгнаць, зняць з работы.
    Даць (задаць) перцу каму — насварыцца, даць наганяй.
    Даць (задаць) пытлю каму усыпаць, адлупцаваць; даць наганяй.
    Даць раду(ы) каму-чаму — а) парадзіць, параіць. [Вясна:] Табе раду я дам, Як бяду ашукаць. Купала; б) адолець, управіцца з кім-, чым-н. Кабанам цяжка было даць рады, яны раўлі, як звяры, і не хацелі ці не маглі падняцца. Чорны.
    Даць слова — а) дазволіць каму-н. выступіць на сходзе. — Дай мне слова! — скубе за рукаў старшыню Гарбач. Мурашка; б) цвёрда паабяцаць каму-н. што-н. [Валодзя] кажа: — Я даў чэснае слова і... стрымаю. Рунец.
    Даць сябе адчуць — выявіцца на кім-, чым-н., падзейнічаць на каго-, што-н.
    Даць у косці — насварыцца, пабіць, пакараць каго-н.
    Даць (сунуць) у руку (лапу) — даць хабар, падкупіць каго-н.
    Даць фору — пераўзысці, апярэдзіць каго-н. у чым-н.
    Даць ход — пусціць у дзела.
    Даць (задаць) храпака — моцна заснуўшы, пачаць храпець.
    Даць цягу — уцячы.
    Даць (задаць) чосу каму — прабраць каго-н. за што-н.
    Дорага б даў (заплаціў) — пра моцнае жаданне дамагчыся чаго-н.
    Не дай гасподзь — няхай не будзе гэтага.
    (Не) даць дыхнуць каму — прымусіць працаваць бесперапынна.
    Не даць спуску каму — не зрабіць уступак, строга запатрабаваць.
    Не даць у крыўду каго заступіцца, абараніць.
    Не даць ходу каму — перашкодзіць каму-н. выявіць свае здольнасці.
    Як піць даць — а) напэўна, абавязкова; б) неўзабаве, вельмі хутка. Да прыцемку.. [Галя] праедзе Сялібу, а там, як піць даць, і Закуцце. Ермаловіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com