для

тлумачэнне слова:

  для, прыназоўнік з родны склон.
    Спалучэнне з прыназоўнікам «для» выражае:
      Аб'ектныя адносіны
    1. Ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, для якіх што-н. робіцца, прызначаецца. [Аксіння] жыла для дачкі, для яе не шкадавала нічога — ні сіл сваіх, ні здароўя. Шамякін. Анежка ўвесь час наглядала за Алесем і адзначала ўсё для сябе. Броўка.
    2. Ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, у дачыненні да якога мае значэнне, сілу тая ці іншая з'ява, якасць, стан і пад. Для мяне камунізм — Не ікона, А праўда жыцця, без якой Я не даражыў бы сягоння Зямлёй. Танк. Для дружбы шчырасць даражэй за ветлівасць. Брыль. Спрэчкі былі гарачыя, бо для некаторых само пытанне было, так сказаць, цікавым і важным. Лынькоў.
    3. Ужываецца пры абазначэнні неадпаведнасці, несуразмернасці якой-н. з'явы, падзеі, якасці і пад. з кім-, чым-н. Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым адзенні, у нязвыклым для Міколкі абутку. Лынькоў. Махнач падхапіўся залішне спрытна для сваёй камплекцыі. Шамякін.
      Мэтавыя адносіны
    4. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння. Ставяць новыя хаты і гумны, Ладзяць скрыпкі пад новыя струны Для вяселля, Для песень, Для славы. Танк. Для перагавораў вязні выбралі Паўла і некалькі іншых, як і ён, давераных таварышаў. Брыль. // Паказвае на прызначэнне прадмета ці асобы. Цэбар для вады. Абсталяванне для завода. Дапаможнік для настаўнікаў. ▪ Паход на вёску Ганусы ставіў пытанне аб назначэнні асобнага начальніка для партызан: іх было ўжо каля двух дзесяткаў. Колас.
      Прычынныя адносіны
    5. Ужываецца пры абазначэнні прычыны, падставы якога-н. дзеяння; адпавядае па знач. прыназоўніку «з-за». Падмаглі жанчыны, якія гуртком сядзелі ля суседняй хаты і падышлі да нас для цікавасці. Пестрак.
    •••
    Для адводу вачэй глядзі адвод.
    Для прыліку глядзі прылік.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com