дно

тлумачэнне слова:

  дно, дна, ніякі род
    1. Грунтавая паверхня пад вадой. Дно рэчкі. Дно мора. ▪ Дно возера пясчанае, чыстае, і ўсё відаць, як на далоні. Гамолка. // Ніжняя частка якога-н. паглыблення на паверхні зямлі. Дно ямы. Дно рова. ▪ [Лубян] кожны раз з маўклівай радасцю сустракаў Карпа. Як роднага сына, браў на рукі Віцю, гушкаў яго. Потым яны садзіліся на дно акопа і моўчкі сядзелі. Шамякін.
    2. (множны лік дны, дноў). Ніжняя сценка або ніжняя частка якой-н. пасудзіны, прадмета. Дно бутэлькі. Дно скрыні. Дно бочкі. ▪ На дне гнязда ляжала пяць блакітных яечак, абсыпаных рабаціннем. Капыловіч. [Лодка] ляжала ў кустах, перавернутая ўверх дном. Шамякін.
    3. пераноснае значэнне; чаго. Глыбінная частка чаго-н. Лясніцкі звычайна любіў узнімаць са дна душы ўспаміны аб мінулым. Зарэцкі. [Ігнась], пакорпаўшыся дзесьці на дне памяці, парашыў, што ў сварцы вінна Люба, а не ён. Мурашка.
    4. пераноснае значэнне Прыгнечаныя, абяздоленая частка капіталістычнага грамадства. Не кляніце мяне, Што так смутна пяю, Бо і так там на дне Душу змучыў сваю. Купала.
    •••
    Без дна — вельмі глыбокі (пра вадаём).
    Да дна — поўнасцю, да канца (зведаць, скарыстаць што-н.).
    Залатое дно — пра невычэрпную крыніцу багацця, даходу.
    Ісці на дно глядзі ісці.
    На дне — нямнога, трошкі (засталося, пакінута і пад.).
    На дне мора знайсці глядзі знайсці.
    Перавярнуцца ўверх дном глядзі перавярнуцца.
    Перавярнуць уверх дном глядзі перавярнуць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com