добра

тлумачэнне слова:

  добра,
    1. прыслоўе да добры (у 4, 7 і 9 знач.); процілеглае дрэнна. Значыць, скончылі добра ўборку, Плённай працы сабралі дары. Броўка. Сталі .. [муж з жонкай] жыць добра і шчасліва. Якімовіч.
    2. прыслоўе Ладна-такі, парадкам; зусім. Ужо добра сцямнела на дварэ, калі людзі пачалі разыходзіцца. Чарнышэвіч. Сонца ўжо ўзнялося вышэй за гарадскія дахі і добра грэла. Самуйлёнак. / з часціцай «такі». Уночы зямля добра-такі падшэрхла, і машыны не сыходзілі з поля. Пальчэўскі. Стары ўжо ён, наш бацька, добра-такі стары. Шэсць дзесяткаў з ладным гакам мае. Васілёнак.
    3. безасабовая форма у значэнне выказнік Пра спрыяльную абстаноўку, прыемнае акружэнне. Добра ў лузе ў час палудны! Лёгка там дыхнуць. Колас. У гасцях добра, а дома лепш. Прыказка. // каму. Пра адчуванне прыемнасці, унутранага задавальнення ад чаго-н. І добра нам — маўчаць і пазіраць На родны край вачамі маладымі! Панчанка.
    4. безасабовая форма у значэнне выказнік, са злучнік «што», «калі». Шчасце, якраз дарэчы. Добра, што не згубіў [Шура] складанчык — ёсць чым заняць рукі. Навуменка. Калі дарогу перабег воўк — добра. Чарнышэвіч.
    5. у значэнне сцвярджальнай часціцы. Абазначае: ладна, згодзен, хай будзе так. — Давай правядзі мяне да перавозу. — Добра, якраз я сам меўся тудэю ісці. Гартны. — Добра, цётка Куліна, буду заходзіць. Паўлаў.
    6. у значэнне часціцы (звычайна ў спалуч. з часціцай «ж»). Ужываецца ў значэнні пагрозы, папярэджання: глядзі, пачакай. Добра ж! Я табе прыпомню!
    7. у значэнне назоўнік добра, нескланяльнае слова, ніякі род Адзнака, якой ацэньваюць параўнальна высокі ўзровень ведаў. Атрымаць добра на экзамене.
    •••
    Добра кажаш глядзі казаць1.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com