дождж

тлумачэнне слова:

  дождж, дажджу, мужчынскі род
    1. Атмасферныя аладкі ў выглядзе капель вады, якія падаюць з хмар. Асенні дождж. Праліўны дождж. ▪ З самага рання.. ішоў дождж перагонамі. Чорны. У паветры была страшэнная духата — нібыта збіралася на дождж. Чарот. З халодным ветрам урываліся частыя каплі дажджу, адганялі сон, бадзёрылі. Лынькоў. Раніцай прайшоў спорны дождж, дрэвы абапал дарогі яшчэ не абсохлі. Ваданосаў. З вялікага грому дажджу не бывае. Прыказка.
    2. пераноснае значэнне; які або чаго. Мноства, вялікая колькасць чаго-н., што падае, сыплецца. Метэарытны дождж. ▪ З абодвух бакоў няспынна грукатала зенітная артылерыя, на зямлю сыпаўся жалезны дождж асколкаў. Дудо.
    3. у значэнне прыслоўе дажджом. У дождж, у дажджлівае надвор'е. Хто дажджом косіць, той пагодай сушыць. Прыказка.
    4. у значэнне прыслоўе дажджом. Падобна дажджу; у мностве. Іскры сыпаліся дажджом.
    •••
    Зорны дождж — вялікае падзенне метэораў; зарапад.
    Сляпы (цыганскі) дождж — дождж, які ідзе пры сонцы.
    Залаты дожджвялікія грошы, прыбытку Як грыбоў пасля дажджу глядзі грыб.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com