дом

тлумачэнне слова:

  дом, -а і -у; множны лік дамы, -оў; мужчынскі род
    1. -а. Будынак для жылля, размяшчэння устаноў і прадпрыемстваў. Цагляны дом. Будаўніцтва жылых дамоў. ▪ Дом стаіць воддаль і розніцца ад вясковых хат. Бядуля. Неяк у нядзелю ў Беражках адбылося радаснае гулянне — адразу пятнаццаць калгасных сем'яў спраўлялі ўваходзіны ў новыя дамы. Краўчанка. // пераноснае значэнне Пра ўсё, што можа служыць прытулкам, сховішчам для каго-, чаго-н. Гэта звычайная сям'я ў звычайных умовах. Нікуды яны не спяшаюцца: яны ў сваім доме — на лодцы. Маўр.
    2. -у. Чыё-н. жылое памяшканне разам з гаспадаркай. Бацькоўскі дом. ▪ Хто яна і адкуль, Таня сама не ведала. Падабралі яе малую чужыя людзі на вялікай дарозе і далі прытулак у сваім доме. Новікаў. Змарылася... Цяжка старой Тупаць дзень каля дому. Гілевіч. Не спала маці, крактаў на печы бацька. Увесь клопат па дому лёг на яго. Паўлаў. // Сям'я; людзі, якія жывуць у адным памяшканні. Выйсці на суботнік усім домам. ▪ Пасля такой доўгай разлукі з домам Аленка адчувала сябе шчаслівай. Колас. // пераноснае значэнне Родныя мясціны, родны край. І успомнім былое Народа-героя, Што ў бітвах суровых уславіў свой дом. Колас.
    3. -а; каго-чаго або які. Як назва дзяржаўнай, грамадскай, культурнай установы, а таксама памяшкання, дзе яна знаходзіцца. Дом калгасніка. Дом мадэлей. Дом культуры. Гандлёвы дом,.
    4. -у. Дынастыя, род. Дом Сапегаў.
    •••
    Дзіцячы дом — вучэбна-выхаваўчая ўстанова для дзяцей, якія не маюць бацькоў.
    Жоўты дом (устарэлае слова, устарэлы выраз) — бальніца для душэўнахворых.
    Заезны дом — тое, што і заезны двор (глядзі двор1).
    Казённы дом (устарэлае слова, устарэлы выраз) — а) афіцыйная дзяржаўная ўстанова або служба ў ёй; б) турма.
    Публічны дом — у капіталістычным грамадстве: памяшканне, у якім жывуць і прымаюць наведвальнікаў прастытуткі.
    Выносіць смецце з дому глядзі выносіць.
    На дом — дамоў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com