доўг

тлумачэнне слова:

  доўг, -у, месны склон доўгу і даўгу, мужчынскі род
    1. Тое, што і абавязак. Грамадзянскі доўг. ▪ Верныя даўгу свайму, Сябры, ідучы на заданне, Здубелыя рукі яму [кастру] Працягвалі на развітанне. Кляўко. — Перадай, Як нашыя спытаюць, Скажы ім — доўг байца Я выканаў, хай знаюць, Як трэба, да канца. Куляшоў.
    2. множны лік даўгі, -оў. Тое, што ўзята ў пазыку, пазычана (пераважна грошы). Вярнуць доўг. Вялікі доўг. Разлічыцца з даўгамі.
    3. множны лік даўгі, -оў. Запазычанасць па абавязковых плацяжах. Даўгі па падатку.
    •••
    Аддаць свой (апошні) доўг глядзі аддаць.
    Залезці (улезці) у даўгі (у доўг) глядзі залезці.
    Не вылазіць з даўгоў глядзі вылазіць.
    Не застацца ў даўгу глядзі застацца.
    У даўгах па вушы — мець многа даўгоў.
    У даўгу перад кім — быць абавязаным каму-н.
    У доўг — з умовай звароту.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com