дошка

тлумачэнне слова:

  дошка, -і, ДМ -шцы; родны склон множны лік -шак; жаночы род
    1. Плоскі, адносна шырокі і нятоўсты кавалак дрэва, выпілаваны або вычасаны з бервяна. Напілаваць дошак. Сасновая дошка. Замяніць дошкі ў падлозе. ▪ Станкі былі шчыльна адгароджаны адзін ад аднаго габляванымі дошкамі. Паслядовіч.
    2. Школьная прылада, на якой пішуць мелам. Выклікаць вучня да дошкі. Запісаць сказ на дошцы.
    3. Прыстасаванне для чаго-н. у выглядзе пліты, пласціны. Грыфельная дошка. Дошка для аб'яў. Чарцёжная дошка. Шахматная дошка.
    •••
    Дошка гонару — дошка з прозвішчамі і фатаграфіямі перадавікоў вытворчасці.
    Мемарыяльная дошка — дошка, якая служыць для увекавечання памяці аб якой-н. асобе або падзеі.
    Чорная дошка — дошка з прозвішчамі адсталых у рабоце або вінаватых у чым-н.
    Чырвоная дошка — тое, што і дошка гонару.
    Ад дошкі да дошкі — ад пачатку да канца, усё, нічога не прапускаючы (прачытаць і пад.).
    Разбіцца ў дошку глядзі разбіцца.
    Свой у дошку глядзі свой.
    Ставіць на адну дошку глядзі ставіць.
    Як дошка — пра вельмі худога чалавека.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com