тлумачэнне слова:
думаць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне
1. пра каго-што, аб кім-чым і без дапаўнення Аддавацца роздуму; раздумваць, мысліць. Часта доўга думае стары Яўхім пра сваю дачку і яшчэ мацней яе шкадуе, любіць. Пестрак. Аб чым камандзір думаў так доўга, — цяжка сказаць. Брыль. Доўга думала Ганна і, урэшце, надумалася. Нікановіч.
2. з даданы сказ сказам. Лічыць, меркаваць. [Шкуранкоў:] Думаю, што пры наступнай сустрэчы мы лепш зразумеем адзін аднаго. Крапіва. Доўга хварэў пан. Усе думалі, што капцы ўжо яму. Якімовіч. // на каго. Мець падазрэнне, лічыць вінаватым у чым-н. Думаў на Івана, што ён вінаваты.
3. з інфінітыў Мець намер, збірацца што-н. рабіць. Хоць у маткі і жылося .. [Аўгінні] нялёгка, але варочацца да Васіля яна не думала. Колас. [Страмілін:] Я думаю паставіць даклад галоўнага інжынера на парткоме. Крапіва.
4. аб кім-чым, пра каго-што. Клапаціцца, турбавацца. Думаць аб бацьках. ▪ [Людзі] найбольш думалі пра дзённы свой заработак. Чорны.
•••
А што ты думаеш! глядзі ты.
Забыць (і) думаць глядзі забыць.
І думаць няма чаго — пра поўную немагчымасць зрабіць што-н.
І не думай (нават) — пра катэгарычную забарону рабіць што-н.
Трэба думаць глядзі трэба.
Я думаю глядзі я.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com