дурань

тлумачэнне слова:

  дурань, -рня, мужчынскі род
    1. Разумова абмежаваны, тупы чалавек. [Паўлінка:] Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе! Купала. Выйшаў дурань з лесу і забыўся, па што яго браты паслалі. Якімовіч. Дурню агню ў рукі не давай. З нар. // Ужываецца як лаянкавае слова. — Тфу, дурань! — аблаяў сам сябе Сцёпка і дадому пайшоў. Колас. // устарэлае слова, устарэлы выраз Юродзівы.
    2. (толькі з адмоўем: не дурань); у значэнне выказнік, з інфінітыў размоўнае слова Майстар на што-н., ахвотнік да чаго-я. Не дурань паспаць. Не дурань паесці.
    3. Адзін з відаў гульні ў карты. Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня. Чарнышэвіч.
    •••
    Застацца ў дурнях глядзі застацца.
    Знайшоў (знайшлі) дурня глядзі знайсці.
    Набіты дурань — пра вельмі тупога, абмежаванага чалавека, няздольнага разважаць, думаць.
    Няма дурняў глядзі няма.
    Пакінуць у дурнях глядзі пакінуць.
    Пашыцца ў дурні глядзі пашыцца.
    Строіць дурня глядзі строіць.
    Шукаць дурняў глядзі шукаць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com