дух

тлумачэнне слова:

  дух, -у і -а, мужчынскі род
    1. -у. Псіхічныя здольнасці; свядомасць. У здаровым целе здаровы дух. ▪ На спатканне песням волі Дух мой рвецца і ляціць. Колас. // У матэрыялістычнай філасофіі — свядомасць як асобая ўласцівасць высокаарганізаванай матэрыі. Марко і Энгельс, утрымаўшы думку Гегеля аб вечным працэсе развіцця, адкінулі прадузяты ідэалістычны погляд; звярнуўшыся да жыцця, яны ўбачылі, што не развіццё духу тлумачыць развіццё прыроды, а наадварот — дух трэба растлумачыць з прыроды, матэрыі... Ленін. // У ідэалістычнай філасофіі — нематэрыяльная першааснова ўсіх рэчаў і з'яў. // Па рэлігійных поглядах — бессмяротная нематэрыяльная, боская першааснова ў чалавеку; тое, што і душа. Дух у забойцы — чорная сажа... Колас.
    2. -у. Унутраны стан, настрой, маральная сіла чалавека ці калектыву. Дух войска. Упадак духу. Пад'ём духу. ▪ Як ні шкадаваў дзед стрэльбу, але каб падтрымаць бадзёры дух у свайго таварыша, ён кінуўся ў рогат. Лынькоў.
    3. -у. Характэрныя ўласцівасці, сутнасць, унутраны сэнс чаго-н. Дух закону. Дух новага жыцця. // чаго або які. Настрой, тое, што вызначае склад думак, паводзіны. Ваяўнічы дух. Дух супярэчнасцей.
    4. -а. У міфалагічных і рэлігійных уяўленнях — бесцялесная, звышнатуральная істота, якая прымае ўдзел у жыцці прыроды і чалавека. Добры дух. ▪ Я верую ў духа, З якога дапамогай Намераў гэтак многа. Крапіва. Вольны я, бы дух палёў. Колас.
    5. -у, размоўнае слова Дыханне. Перавесці дух. ▪ «Валодзя-а-а!».. — крыкнуў я з вярбы, але вецер забіў мне дух. Бажко.
    6. -у. размоўнае слова Паветра. Праколаная камера спускала дух. Ермаловіч. // Гарачае паветра або пара (у печы, у лазні). Паставіць гаршчок у дух. Даць больш духу.
    7. -у. размоўнае слова Пах. [Капусту] засыплюць соллю з чорным кмінам І зоркамі чырвонай смачнай морквы, Там-сям антонаўку для духу кінуць. Караткевіч. [Клопікаў] старанна выпрасаваў свае лепшыя уборы і, каб перабіць моцны нафталінавы дух ад іх, спляжыў на с[урдут] цэлую бутэлечку адэкалону. Лынькоў.
    8. у значэнне прыслоўе духам. размоўнае слова Хутка, мігам. Марцін на двор імчыцца духам І зараз зноў сюды ідзе. Колас.
    •••
    Адным духам — тое, што і адным дыхам (глядзі дых).
    Выматаць духі глядзі выматаць.
    Дух вон з каго — раптоўна памёр.
    Дух заняло (захапіла) глядзі заняць.
    Дух заняўся — стала цяжка дыхаць.
    Духу баяцца глядзі баяцца.
    Заняпасці духам глядзі заняпасці.
    Затаіць дух глядзі затаіць.
    Злы (нячысты) дух — чорт, нячысцік, д'ябал.
    Каб і духу (твайго, яго, яе) не было дзе глядзі быць.
    Набрацца духу глядзі набрацца.
    Падаць духам глядзі падаць.
    Перавесці дух глядзі перавесці.
    Святы дух — паводле хрысціянскага веравучэння, адна з асоб святой тройцы.
    Святым духам — невядома чым, нічым (жыць, існаваць).
    Што (колькі) ёсць духу — а) вельмі хутка (бегчы, ехаць і пад.); б) вельмі моцна (крычаць і пад.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com