душа

тлумачэнне слова:

  душа, -ы; множны лік душы, душ; жаночы род
    1. Паняцце, якое выражала гістарычна зменлівыя погляды на псіхіку чалавека і жывёл (у дыялектычным матэрыялізме слова «душа» ужываецца толькі як сінонім паняцця «псіхіка»). Сама старая ніяк не магла заснуць. Збунтаваў ёй усю душу гэты хлопец. Брыль. Недзе ў глыбіні душы успыхнулі крыўда і рэўнасць. Шамякін. // У ідэалістычнай філасофіі — нематэрыяльная аснова жыцця чалавека, носьбіт псіхічных працэсаў. // У рэлігійных уяўленнях — бессмяротная нематэрыяльная першааснова ў чалавеку, якая адрознівае яго ад жывёл.
    2. Сукупнасць характэрных рыс, уласцівых асобе; чалавек з тымі ці іншымі ўласцівасцямі. Чалавек добрай душы. Сціплая душа. // Пра сардэчнага, добразычлівага чалавека. Душа-чалавек. // Пачуццё, натхненне; тэмперамент. Іграць з душой. ▪ Урэзалі музыкі мяцеліцу, і ўсе закруціліся па хаце, у каго душа была. Гарэцкі.
    3. размоўнае слова Чалавек. Ні адна душа ведаць не будзе. ▪ На лузе — ні душы. Брыль. // Пра чалавека як адзінку насельніцтва. Сям'я з трох душ.
    4. пераноснае значэнне Натхніцель, арганізатар чаго-н. Душа ўсёй разведкі — Маруся. Брыль.
    5. (звычайна са словам «мая»). размоўнае слова Сяброўскі фамільярны зварот да каго-н. — Паглядзі, душа мая, што гэта робіцца ў нашым царстве... Якімовіч.
    6. Тое, што і дух (у 2 знач.). Слабым душой здавалася ў той год, Што і змагацца больш ужо не варта. З. Астапенка.
    •••
    Адвесці душу глядзі адвесці.
    Аддаць богу душу глядзі аддаць.
    Адзін (адна, адно) душою глядзі адзін.
    Адкрытая душа — пра адкрытага, чэснага, прамога чалавека.
    Адкрыць (раскрыць) душу глядзі адкрыць.
    Адпусціць душу на пакаянне глядзі адпусціць.
    Ад (усёй) душы — шчыра, усім сэрцам.
    Браць (узяць) грэх на душу глядзі браць.
    Браць (узяць) за душу глядзі браць.
    Выматаць усю душу глядзі выматаць.
    Выняць душу глядзі выняць.
    Вытрасці душу глядзі вытрасці.
    Да глыбіні душы глядзі глыбіня.
    Для душы — для задавальнення ўнутраных, духоўных патрэб.
    Душа апала — тое, што і сэрца апала (глядзі сэрца).
    Душа (сэрца) баліць (ные) — а) чыя, у каго хто-н. перажывае, зведвае душэўныя мукі. Як успомніш былое, душа баліць; б) за каго-што непакоіцца, перажываць за каго-, што-н. Душа баліць за сына.
    Душа наросхрыст — пра адкрытага, шчырага чалавека.
    Душа (сэрца) не ляжыць да каго-чаго — няма цікавасці, прыхільнасць сімпатый да каго-, чаго-н.
    Душа не на месцы — пра пачуццё трывогі, непакою.
    Душа ў душу — дружна, у поўнай згодзе (жыць, дзейнічаць і пад.).
    Душа ў пятках (у пяткі) — хто-н. адчувае моцны страх.
    Душой і целам — цалкам, поўнасцю.
    Загавець душой глядзі загавець.
    З адкрытай душой — шчыра, нічога не тоячы.
    Закінуць іскру ў душу глядзі закінуць.
    Залезці (улезці) у душу глядзі залезці.
    За мілую душу — з задавальненнем.
    Заячая (зайчыная) душа — пра палахлівага чалавека.
    З дарагой душой — ахвотна.
    З душы верне глядзі вярнуць.
    З лёгкай душой — тое, што і з лёгкім сэрцам (глядзі сэрца).
    Крывая душа — пра няшчырага, крывадушнага, хітрага чалавека.
    Крывіць душой глядзі крывіць.
    Лезці ў душу чыю глядзі лезці.
    Мёртвыя душы — пра людзей, якія толькі фіктыўна лічацца дзе-н.
    Напляваць у душу глядзі напляваць.
    (Не) мець за душою глядзі мець.
    Ні адной жывой душы — нікога, ні аднаго чалавека.
    Ні капейкі за душой глядзі капейка.
    Няма за душой глядзі няма.
    Па душы каму (у значэнне выказнік) — па густу, падабаецца.
    Па чыю душу (жартаўлівае слова, жартаўлівы выраз) — па каго-н.
    Стаяць над душой у каго глядзі стаяць.
    У глыбіні душы глядзі глыбіня.
    У душы — у думках, унутры.
    Хварэць душой глядзі хварэць.
    (Хоць) душа вон — нягледзячы ні па што, абавязкова.
    Цягнуць за душу каго глядзі цягнуць.
    Чарнільная душа (устарэлае слова, устарэлы выраз) — пра канцылярскага чыноўніка-фармаліста.
    Чортава душа — пра каго-н. упартага, непаслухмянага, шкадлівага.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com